Вы тут

Беларусь і Катар абмеркавалі паглыбленне гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва


У Дохе 21 студзеня адбыўся 6-ы раўнд палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Катара, паведамляе БелТА.


Фота МЗС

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, катарскую — генеральны сакратар Міністэрства замежных спраў Ахмад аль-Хамадзі.

У час перагавораў бакі абмеркавалі шырокі спектр двухбаковых, рэгіянальных і міжнародных пытанняў. На адрас прэм’ер-міністра — міністра замежных спраў Катара шэйха Махамеда Бен Абдэльрахмана Бен Джасема аль-Тані было перададзена пасланне міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка, прысвечанае ключавым пытанням развіцця двухбаковых адносін.

«Кіраўнікі дэлегацый абмеркавалі графік маючых адбыцца двухбаковых мерапрыемстваў, падкрэслена зацікаўленасць у актывізацыі абмену візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях», — распавялі ў прэс-службе МЗС.

Бакі выказалі зацікаўленасць у больш хуткім правядзенні чарговага пасяджэння сумеснага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве і заявілі аб жаданні інтэнсіфікаваць двухбаковыя адносіны па ўсім спектры.

«Прадметна разгледжаны магчымыя шляхі паглыблення гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, развіцця дагаворна-прававой базы, стымулявання ўзаемных паездак грамадзян, уключаючы пытанні ўстанаўлення прамых і чартэрных авіяперавозак паміж Мінскам і Дохай. Дасягнуты прадметныя дамоўленасці па першачарговых кроках двухбаковага ўзаемадзеяння», — адзначылі ў ведамстве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.