Вы тут

Што рыхтуе нам трэці сезон конкурсу маладзёжных ініцыятыў


Трэці сезон конкурсу маладзёжных ініцыятыў у самым разгары. Зусім хутка стануць вядомыя заслужаныя пераможцы, якія атрымаюць матэрыяльную падтрымку на рэалізацыю сваіх ідэй. З якімі ж прапановамі ў гэтым сезоне ішла на конкурс моладзь? Колькі ініцыятыў гатовы падтрымаць і як на практыцы рэалізуюцца праекты? Пра ўсё гэта можна даведацца ў нашым матэрыяле.


Усяго сёлета было пададзена больш за 190 заявак. Пасля таго, як прайшоў першасны адбор, засталося крыху больш за 60. Пасля гэтага пераможцаў выбіралі 19 студзеня на Рэспубліканскай камісіі па ацэнцы і адборы заявак на чале з міністрам адукацыі Андрэем Іванцом і першым сакратаром ЦК БРСМ Аляксандрам Лук’янавым. Працэс гэты зусім не хуткі, таму канчатковыя вынікі будуць вядомыя толькі ў канцы студзеня. Паводле папярэдняй інфармацыі дзяржпадтрымку гатовы прадаставіць прыкладна 20 праектам.

Па словах сакратара ЦК БРСМ Паўла Алекса, тэматыка заявак была вельмі разнастайная: ад інтэрнет-тэхналогій да стварэння маладзёжных крэатыўных прастор і міжнароднага супрацоўніцтва.

— Вельмі шмат праектаў накіравана на развіццё спорту і стварэнне спартыўных пляцовак, якія будуць у адкрытым доступе для ўсіх жадаючых, — дадаў ён.

Таксама сёлета было заяўлена шмат інклюзіўных ініцыятыў. Напрыклад, адна з іх — маладзёжная лабараторыя. Асноўная ідэя ў тым, каб дапамагчы моладзі з асаблівасцямі развіцця хутчэй адаптавацца ў соцыуме. Праблема сапраўды актуальная, таму што часта ў такіх людзей пасля выпуску з сацыяльнай установы адсутнічаюць элементарныя бытавыя навыкі накшталт мыцця посуду і гатавання.

Ініцыятар конкурсу — Савет Рэспублікі, арганізатар — Міністэрства адукацыі, а галоўны каардынатар — БРСМ. Менавіта гэтае грамадскае аб’яднанне на працягу ўсіх сезонаў уважліва сочыць за рэалізацыяй кожнай ініцыятывы.

— Часам бываюць праблемныя пытанні па ўзаемадзеянні з мясцовымі ўладамі або па набыцці неабходнага абсталявання, якое было заяўлена ў рамках каштарысу. Па гэтай частцы БРСМ бярэ на сябе вельмі значную працу і карпатліва суправаджае кожны праект, — расказвае начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Сіманоўская.
Таксама яна дадае, што гэты конкурс — дадатковая магчымасць падтрымаць ініцыятывы на месцах, каб з любога рэгіёну можна было падаць заяўку, а затым рэалізаваць ідэю каля сябе.

Трэба адзначыць, што ўсе ініцыятывы мінулых сезонаў паспяхова ўжо рэалізаваны. Сярод іх спортпляцоўка ў Лоеве і скейт-парк у Баранавічах.

Лізавета ГОЛАД

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.