Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: У беларускім аўтамабілі павінна быць як мага больш беларускага


У час урачыстага адкрыцця завода «БЕЛДЖЫ» ў лістападзе 2017 года Прэзідэнт заявіў, што яго мара — атрымаць у Беларусі ўласны легкавы аўтамабіль — ажыццявілася. Напачатку 2024 года кіраўнік дзяржавы асабіста азнаёміўся з тым, як рэалізуецца і развіваецца гэты праект. Чарговая рабочая паездка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Барысаўскі раён была прысвечана развіццю аўтамабілебудавання і электратранспарту.


У снежні 2023-га года «БЕЛДЖЫ» споўнілася 12 гадоў. Гісторыя завода пачыналася з невялікай вытворчасці, дзе працавала крыху больш за 50 чалавек. Зараз — гэта вядомае на ўсю краіну прадпрыемства, тут працуюць каля паўтары тысячы чалавек. «Мы краіна аўтамабілістаў. Мы ствараем такія машыны, што любая краіна можа пазайздросціць: і малатанажныя, і сярэднетанажныя, і буйнатанажныя — БелАЗ. МАЗ — сярэдняга класа аўтамабіль па грузападымальнасці», — адзначаў Аляксандр Лукашэнка ў кастрычніку падчас сустрэчы з маладзёжным актывам краіны. Самы малады член «аўтамабільнай беларускай сям’і» — легкавы аўтамабіль пачаў сваю гісторыю менавіта на заводзе «БЕЛДЖЫ». 

Па прылёце на завод, першае, што ўбачыў кіраўнік дзяржавы — вялікая паркоўка з гатовымі аўтамабілямі. «У нас такія чэргі на аўтамабілі, а ў цябе склад забіты», — адразу ж заўвага кіраўніку прадпрыемства. Той тлумачыць: аўтамабілі на паркоўцы — гэта трохдзённы аб’ём вытворчасці. Прадукцыя пастаўляецца пакупнікам як у Беларусі, так і ў Расіі. У дылераў у Беларусі цяпер знаходзіцца каля 800 аўтамабіляў.

Каб ляцець на двух крылах

Міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік далажыў Прэзідэнту аб развіцці аўтамабілебудавання і электранспарту. Па яго словах, галіна забяспечыла выкананне асноўных мэтавых паказчыкаў. У 2023-м годзе быў дасягнуты максімальны за 20 гадоў аб’ём экспарту. Рэалізуецца маштабная інвестыцыйная праграма, у тым ліку з удзелам расійскага боку. Сёння суседняя краіна вельмі зацікаўлена ў прадукцыі беларускага аўтапрама і гатова фінансаваць адпаведныя праекты. Тым больш, што ў Беларусі ёсць і вытворчыя магутнасці, і кампетэнтныя супрацоўнікі. 

«Трэба гэтым скарыстацца. Рынак ёсць, мы запатрабаваныя. Яны хочуць з намі мець справу. У нас ёсць кампетэнцыі, мы іх захавалі. Трэба гэтым скарыстацца, тым больш грошы даюць», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. 

Трэнд сучаснага машынабудавання — электратранспарт. У Жодзіне і Шклове рэалізуюцца пілотныя праекты па пераводзе пасажырскага транспарту на электрацягу. За гэты год два гарады пяройдуць на «электрычкі» поўнасцю. «Гэта правільна. Трэба на месцах людзям паказваць, што гэта перспектыва, і ў гэтым напрамку трэба працаваць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён заўважыў, што у кантэксце гэтых праектаў трэба звярнуць увагу на стан дарог, на абсталяванне прыпыначных пунктаў. І на гэта пытанне павінны звярнуць увагу і губернатары. 

Міністр прамысловасці расказаў, што вытворцы электратранспарту закантрактаваны на бягучы год і зараз заключаюць кантракты на 2025-ы, прадукцыя вельмі запатрабавана. «Значыць, і я не памыліўся, калі было прынята рашэнне аб будаўніцтве завода па вытворчасці аўтобусаў. Трэба толькі хутчэй, пакуль попыт ёсць, пабудаваць», — заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка даў сваю адзнаку айчыннаму аўтамабілебудаванню: «Мы — птушка, якая ляціць не на адным крыле, а на паўтара крыла. Грузавікі, самазвалы і іншае — класна мы робім. У гэтай лінейцы не хапае аднаго — легкавога аўтамабіля, які мы пачалі рабіць. У гэтай лінейцы павінен быць легкавы аўтамабіль. Гэта для людзей. Нам трэба дайсці да кожнага чалавека. Чарга шалёная. Людзі хочуць купляць гэты аўтамабіль. Урада галоўная задача і міністра — кроў з носа задаволіць попыт. Пажадана, каб мы задавальнялі гэты попыт. У адваротным выпадку — свята месца пустое не бывае, прыйдуць канкурэнты. Таму трэба, наколькі гэта магчыма, павялічваць вытворчасць легкавога транспарту».

Новы напрамак развіцця айчыннага легкавога машынабудавання — вытворчасць у СП ЗАТ «ЮНІСАН» легкавых аўтамабіляў маркі «HONGQI» (Хунцы) вытворчасці кітайскай кампаніі FAW. У перспектыве дасягнутыя дамоўленасці дадуць магчымасць ажыццяўляць не толькі буйнавузлавую, але і дробнавузлавую зборку легкавых аўтамабіляў з наступнай лакалізацыяй асобных вузлоў і камплектавалых. Кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі, у якіх ёсць і магутнасці, і кампетэнцыі. Ён падкрэсліў, што ў кітайскіх партнёраў неабходна вучыцца і пераймаць досвед. Але, па яго словах, не варта распыляцца. Трэба вызначацца і дзейнічаць. 

Застаецца адно пытанне — лакалізацыя. «Нам трэба вырабляць больш», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Таксама адна з задач Прэзідэнта — мадэрнізацыя. У 2023-м годзе «БЕЛДЖЫ» атрымана ліцэнзія на вытворчасць мадэлі X50. Арганізавана работа па імпартазамяшчэнні шэрагу аўтакампанентаў і матэрыялаў на айчынныя. У 2024 годзе запланавана атрыманне ліцэнзіі на яшчэ дзве мадэлі — X70, S50. Яны дазволяць актывізаваць работы па імпартазамяшчэнні аўтакампанентаў і, выніку, стварыць кампетэнцыі не толькі па вытворчасці легкавых аўтамабіляў, але і іх распрацоўцы і мадэрнізацыі. Таксама ўзгадняецца план мадэрнізацыі завода для павелічэння магутнасці да 120 тысяч аўтамабіляў у год пры двухзменным рэжыме працы. 

У мінулым годзе завод перадаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі узор Х50, на базе якой будзе створаны айчынны электрамабіль. Пасля правядзення канструктарскіх работ серыйную вытворчасць айчыннага электрамабіля плануецца на СЗАТ «БЕЛДЖЫ». Прэзідэнт зрабіў акцэнт на тым, што часу на разварушванне няма і трэба актыўна працаваць, пакуль у свеце трэнд на такія машыны і попыт расце. Ён спытаў, колькі часу патрэбна, каб ажыццявіць гэты праект. Спецыялісты заклалі паўтара года. Але кіраўнік дзяржавы гэты тэрмін зменшыў. «Ваша задача — да 1 студзеня 2025 года вы павінны ў асноўным усё гэта зрабіць», — даручыў Аляксандр Лукашэнка. Зразумела, што і пры ажыццяўленні гэтага праекта нельга забываць пра лакалізацыю і імпартазамяшчэнні. З некаторымі ўзорамі айчынных камплектуючых і дэталяў кіраўнік дзяржавы азнаёміўся асабіста. Прэзідэнт заклікаў адказных спецыялістаў не спыняцца не дасягнутым, каб пакінуць дзецям «добрыя задзелы». 

«Давайце будучым займацца цяпер»

Аляксандр Лукашэнка асабіста азнаёміўся з вытворчасцю народных аўтамабіляў. Ён наведаў зварачны цэх і цэх па зборцы. У вытворчасці выкарыстоўваецца сістэма 5S, што асабліва актуальна ў Год якасці. Галоўныя элементы сістэмы: стандартызацыя, утрыманне ў чысціні, удасканаленне, выкананне парадку, сарціроўка. Гэта эфектыўная кітайская сістэма арганізацыі і рацыяналізацыі рабочай прасторы. Кіраўнік дзяржавы падрабязна цікавіўся працэсам стварэння аўтамабіляў і працай прадпрыемства. 

Таксама Прэзідэнт пазнаёміўся з апошнімі здабыткамі айчыннага аўтапрому. Цэнтральныя экспанаты адпаведнай выстаўкі — мадэлі электратранспарту. Сярод іх першы доследны ўзор седлавога цягача MAZ-X. Гэта гібрыдныя машына, якая змяшчае дызельны рухавік і электрарухавік. Кіраўніку дзяржавы прадставілі еўразійскі электробус мадэлі Е321. Ён амаль поўнасцю адпавядае патрабаванням Прэзідэнта — лакалізацыя амаль 80 працэнтаў, электроніка ўся беларуская. Быў прадстаўлены 130-тонны БЕЛАЗ-7513М2, які працуе на вадародзе. Гэта эканамічна і экалагічна. Сярод навінак — 90-тонны электрасамазвал БЕЛАЗ-7558Е на літый-іённых акумулятарных батарэях. 

На выстаўцы былі прадстаўлены і ўзоры новага напрамку ў айчынным машынабудаванні — аўтамабілі маркі НОNGQI («Хунцы») вытворчасці кітайскай кампаніі FAW. Аляксандр Лукашэнка назваў гэтыя машыны прыстойнымі. 

Зразумела, не абышлося без доследнага ўзору электрамабіля Belgee E-X50. Прэзідэнт дэталёва азнаёміўся з яго характырыстыкамі, і заўважыў, што ведае «усе касякі». «У вас год часу, каб мы пачалі вытворчасць такіх аўтамабіляў. Калі электрамабіль — гэта будучыня, дык давайце гэтым будучым займацца цяпер», — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да віцэ-прэм’ера Пятра Пархомчыка. 

Прадпрыемства адбылося. Але трэба яшчэ прайсці вялікі шлях

Па традыцыі, наведваючы прадпрыемствы, кіраўнік дзяржавы сустракаецца з працоўным калектывам. «Белджы» выключэннем не стаў. Аляксандр Лукашэнка назваў радасцю і шчасцем тое, што на заводзе працуюць маладыя людзі. «Прадпрыемства адбылося. Не будзем сябе перахвальваць і захвальваць. Вялікі шлях нам яшчэ трэба прайсці, каб не цягаць камплектуючыя з усяго свету, найперш з дружалюбнага нам Кітая. Дзякуй ім, што дапамаглі стварыць такое прадпрыемства. Цяпер мы ўжо саспелі, каб рабіць аўтамабіль па максімуме беларускім», — сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў перспектыве тут будзе пабудаваны кузаўны цэх. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што, мабыць няма ў свеце ніводнай кампаніі, якая вырабляла б камплектуючыя ў адной краіне, ці то самалёт, ці аўтамабіль. Вялікая кааперацыя развіваецца ва ўсім свеце. «У сувязі з тым, што свет ашалеў, канкурэнцыя даходзіць да ваенных дзеянняў, нам трэба разлічваць найперш на дружалюбныя краіны, якія нас не падставяць, — абазначыў прыярытэты Прэзідэнт. — Гэта я да чаго: калі мы будзем купляць рухаўнік, мы павінны цвёрда разумець на перспектыву, што Кітай ці Расія будуць пастаўляць, вырабляць гэтыя рухаўнікі вечна, каб не кінулі нас так, як гэта зрабілі заходнія дзяржавы». 

Прэзідэнт патлумачыў, навошта ён прыехаў на прадпрыемства. «Што далей?» — задаў ён рытарычнае пытанне ўсім прысутным. Прэзідэнт падкрэсліў, што беларусы ўмеюць рабіць аўтамабілі, кар’ерныя самазвалы, выдатныя грузавікі, пасажырскую тэхніку, і на ўсё ёсць попыт. Застаўся адзін сегмент — легкавы транспарт, які ўжо пачалі рабіць. «Назад нельга, стаяць нельга. Толькі наперад. Як будзем рухацца далей?», — спытаў Аляксандр Лукашэнка. Ён прызнаўся, што ў яго была мара пабудаваць свой аўтамабіль. Яна спраўдзілася пры падтрымцы сяброў. Без яе беларусам было б вельмі цяжка стварыць такі аўтамабіль, за якім стаялі б чэргі, як сёння. Бо свет у будаўніцтве аўтамабіляў сышоў далёка. Ён заўважыў, што сёння ўвесь свет заточаны на вытворчасць гібрыдных аўтамабіляў і на чыстыя электрамабілі. «Свет нам дэманструе, куды рухацца і мы вызначылі, што мы гэтым шляхам павінны ісці. Але мадэрнізуючы і ўдасканальваючы гэту вытворчасць. — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Канешне, мы будзем садзейнічаць таму, каб развіваць і мадэрнізаваць гэта прадпрыемства». Ён звярнуў увагу, што перавага нашай сістэмы ў тым, што ў нас усе прадпрыемствы дзяржаўныя. І калі нехта не туды глядзіць, яго накіроўваюць, куды трэба, каб глядзець на канчатковы вынік. «Будзем павялічваць долю беларускага ў гэтым аўтамабілі, настолькі, наколькі мы гэта можам зрабіць, і наколькі гэта абыдзецца, каб на рынку быць канкурэнтаздольным, каб на рынку прадаць можна было. Таму гэта галоўная мэта, куды будзем рухацца са сваім легкавым аўтамабілем», — заявіў беларускі лідар. Найперш — максімальная лакалізацы, наколькі гэта магчыма. Калі нешта не атрымаецца вырабіць у сябе — прыйдзецца купляць. Для лакалазіцыі вытворчасці легкавых аўтамабіляў будуць задзейнічаны і іншыя беларускія прадпрыемствы. Напрыклад, электрухаўнікі для беларускіх электрамабіляў будуць вырабляць у Магілёве. 

«Мэта майго прыезду — перспектыва. Пакуль я Прэзідэнт, мы гэты завод не кінем. Гэта маё дзіця. Мы з вамі яго нарадзілі. Будзем яго ўдасканальваць, гадаваць, навучаць і гэтак далей. Я не думаю, што і іншы чалавек на маім месцы ад гэтага адмовіцца. Навошта? Гэта настрой людзей. Гэта здабытак нашага беларускага чалавека. Мы гэта зрабілі і будзем рухацца наперад», — заявіў Прэзідэнт. Ён падзякаваў калектыву «БЕЛДЖЫ» за тое, што на дадзеным этапе яны зрабілі ўсё, каб людзі сталі ў чаргу за аўтамабілямі. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што зараз працуе 14 сервісных і 33 дылерскія цэнтры. Па яго словах, трэба 50 — будзе 50. «Мы вас будзем усяляк падтрымліваць. Працуйце сумленна, дысцыплінавана. Ведайце, што ні вас, ні вашых дзяцей нідзе ніхто не чакае. Кажу вам шчыра. Зрабіце так, каб вашыя дзеці імкнуліся на гэту вытворчасць, каб яны тут раслі, станавіліся інжынерамі, галоўнымі інжынерамі, кіраўнікамі — нам гэта вельмі патрэбна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што калектыў гэтага прадпрыемства пастаянна знаходзіцца ў полі зроку Прэзідэнта. 

Пытанні да кіраўніка дзяржавы былі самыя розныя — ад прыватных да сацыяльных і палітычных тэм. Спецыяліст цэха зборкі Алена Грыдзіна пацікавілася магчымасцю працягнення праграмы крэдытавання айчынных аўтамабіляў. У гэтым годзе праграма працягнута. «Я прыхільнік таго, каб паціху яе згортваць. Тыя хто купляе, бяруць нечыя грошы. У выніку гэта зводзіцца да бюджэту. А у нас шт, о бюджэтныя грошы няма куды марна-ваць?» — адказаў Прэзідэнт. Ён нагадаў, што праграма была прынята, каб раскруціць прадпрыемства і стымуляваць попыт. «Будзем глядзець, як вы будзеце працаваць, будзем лічыць грошы. Калі сітуацыя будзе больш менш цярпімай, мы будзем гэтай праграмы прытрымлівацца. Але гэта ў дадзенай сітуацыі ў адносінах да нашага насельніцтва, калі чарга стаіць за аўтамабілямі — гэта няправільна», — заявіў ён. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мэты, якія ставіла перад сабой гэта праграма, дасягнуты, та-му трэба гэтыя механізмы адмяняць. Але ў бліжэйшых планах гэтага няма. «Пакуль наша эканоміка трывае», — канстатаваў ён.

Мір вельмі дорага каштуе. І за яго трэба плаціць

Слесар на працы і шматдзетны бацька дома Дзмітрый Паўловіч пацікавіўся ў Аляксандра Лукашэнкі, як абмежаваць дзяцей ад шкоднага ўплыву інтэрнэту. Прэзідэнт прызнаўся, што і для актуальнае гэта пытанне, паколькі яго малодшы сын таксама шмат часу праводзіць у інтэрнеце. «Малодшы ўвесь час там. Але карысці ад яго шмат. Ён мне прыносіць усю інфармацыю: «Тата, паглядзі, народ піша», — адзначыў ён. Але сваім рэцэптам кіраўнік дзяржавы падзяліўся: трэба, каб дзіця было занятае такім чынам, каб вольнага часу на інтэрнет у яго не заставалася. І пры гэтым вельмі важны прыклад бацькоў. «Ты сам павінен паказаць свайму дзіцяці, якім яно павінна быць», — сказаў ён. І яшчэ адна парада ад Прэзідэнта: занадта не песціць дзяцей, а прыцягваць іх да працы. У маладых людзей ёсць рэзервы арганізма, якія яны могуць эфектыўна задзейнічаць і накіроўваць на спорт, вучобу, у карыснае рэчышча, і тады ім будзе не да пустога сёрфінгу ў інтэрнеце. Таксама па словах Аляксандра Лукашэнкі, не трэба аберагаць дзяцей ад складанасцей. У маладых людзей складаныя сітуацыі фарміруюць характар. 

Наконт супрацьзаконнага кантэнту ў інтэрнэце Прэзідэнт выказаўся адназначна: такую інфармацыю трэба абмяжоўваць. І ў бліжэйшы час у гэтай галіне будуць прынятыя дадатковыя меры абароны. 

Галоўны тэхнолаг Сяргей Традчык пацікавіўся, ці дастаткова змен у Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны для поўнага забяспе-чэння нацыяльнай бяспекі. «Мір вельмі дорага каштуе. Скажу шчыра, не як Прэзідэнт, нашы людзі не адчулі гэтую дарагоўлю міру. Я стараюся ўтрымліваць баланс, каб нашы людзі мелі магчымасць купіць паесці, мелі працу, маглі зарабіць і гэтак далей. Як я разумею, вам скажу: калі ў наш час чалавек жадае больш зарабіць, чым ён зарабляе, ён мае такую магчымасць», — адказаў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што яшчэ 30 гадоў таму людзі марылі хоць 30 долараў зарабіць. Сёння ад гэтага сышлі і гэта забылі. І яшчэ 30 гадоў таму нашы людзі не маглі падумаць, што ў краіне будуць такія прад-прыемствы як «БЕЛДЖЫ». 

«Мір дорага каштуе, і трэба сказаць дзякуй расіянам, яны нам дапамаглі летась. Я нават не кажу тут пра ядзерную зброю, якая ўсіх паставіла на месца. Як толькі ў Беларусі з’явілася ядзерная зброя, ўсе «крылы апусцілі». І суседзі ашалелыя нашы, і іншыя. Хаця не дай бог — не толькі мне, але і іншаму пакаленню палітыкаў — думаць аб ужыванні ядзернай зброі«,— сказаў Прэзідэнт. Па словах кіраўніка дзяржавы, ад расіян было атрымана і шмат боепрыпасаў і ракет. Айчынны абаронна-прамысловы комплекс разгарнуў сваю вытворчасць. Беларусы таксама засвоілі шмат кампетэнцый, што стала добрым дадаткам да захаваных айчынных школ. І сёння досвед беларусаў запатрабаваны ва ўсім свеце. 

«Космас, атамная станцыя — мы раней увогуле гэтым не займаліся. За-раз па ўсім свеце будуем з расіянамі атамныя станцыі, раз’ехаліся нашы людзі. Адукацыя нашых людзей найвышэйшыя, запатрабаваныя ўсюды», — заўважыў кіраўнік дзяржавы. Таксама па яго словах, развіваецца і абаронна-прамысловы комплекс — ёсць тэрытарыяльная абарона, выбудавана вытвор-часць узбраення і боепрыпасаў. 

«Мір дорага каштуе. За яго трэба плаціць. Але вы можаце не перажы-ваць. Я не магу сказаць, што мы такія мудрыя, вялікія, так абароненыя — уся-лякае можа быць. Але я хачу сказаць, што мы ніколі не былі так абароненыя, наш народ і наша дзяржава, як цяпер. Як яно будзе, калі не дай бог успыхне вайна — усё гэта будзе залежаць ад нас. Сістэма выбудавана, ёсць Узброеныя Сілы, мабілізацыйны рэзерв, тэрытарыяльная абарона, народнае апалчэнне. Усё выбудавана. На дадзеным этапе ўсяго дастаткова», — канстатаваў Аляк-сандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт заўважыў, што змены ў ваенную дактрыну і Канцэпцыю на-цыянальнай бяспекі звязаны з тымі пераменамі, якія дабываюцца зараз у све-це. І, па яго словах, на дадзеным этапе ў гэтых вызначальных дакументах усяго дастаткова. 

«Вы не перажывайце. Магу толькі сказаць у заключэнне: дайце мне эканоміку, а мір я забяспечу», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы. На памяць аб сустрэчы яму падарылі аўтамабіль маркі «Белджылі». Але Аляксандр Лука-шэнка даручыў старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандру Турчыну пе-радаць яго тым, каму гэта больш патрэбна, — ва ўстанову адукацыі ці аховы здароўя Мінскай вобласці. 

У тэму

Задача напружаная, але будзе выканана з канкурэнтнай цаной

Аб тым, як будзе выконвацца даручэнне Прэзідэнта аб вытворчасці да 1 студзеня 2025-га года беларускага электрамабіля, журналістам расказаў віцэ-прэм’ер Пётр Пархомчык. Па яго словах, гэта напружаная задача, бо раней тэрміны былі вызначаны ў межах 2021-2025 года. Варта ўдакладніць, да 1 студзеня 2025-га года трэба стварыць неабходныя тэхналагічныя магутнасці для вытворчасці тых кампанентаў, якія выкарыстоўваюцца ў электрамабілях. А з наступнага года ўжо падысці да серыйнай вытворчасці электрамабіля. Спецыялістаў чакае вялікая праца — маштабаваць вытворчасць кампанентаў для айчыннага электрамабіля, асвоіўшы пэўныя кампетэнцыі, якіх сёння мо-мант няма. Напрыклад, па вытворчасці шасцерняў для высакахуткасных рэдуктараў. Зараз беларускія вытворцы могуць вырабляць шасцярні для БЕЛАЗаў, МАЗаў, грузавой тэхнікі, але не могуць вырабляць шасцярні для легкавога транспарту. Па словах Пятра Пархомчыка, да канца года трэба стварыць такія магутнасці па вытворчасці кампанентаў, выпусціць доследна-прамысловую партыю электрамабіляў і завяршыць усе працэсы, звязаныя з іх сертыфікацыяй. 

У вытворчасці электрамабіля плануецца задзейнічаць беларускія прад-прыемствы, у тым ліку завод «Вымяральнік» і ААТ «Інтэграл», а таксама вы-творчасць электрарухавікоў ААТ «Магілёўліфтмаш». Асновай для электрамабіля стане кузаў першага беларускага аўтамабіля Belgee X50. Менавіта на гэтым заводзе будуць выконвацца зварачныя работы, фарбаван-не і іншыя аперацыі, якія ўжо асвоены ў вытворчасці звычайнага легкавога аўтамабіля. Гэта дазволіць мінімізаваць выдаткі. Месца для даўкамплектавання электрамабіля яшчэ трэба вызначыць. «Я сёння не магу дакладна сказаць, дзе мы гэта будзем рабіць, але першыя доследныя ўзоры збяруць на гэтым прадпрыемстве. Мы завершым усе пытанні, звязаныя з выпрабаваннямі, і створым яшчэ адну кропку, дзе у далейшым будзе выраб-ляцца электрамабіль», — растлумачыў Пётр Пархомчык.

Што да самага важнага для спажыўца пытання — кошту будучага электрамабіля — то, па словах віцэ-прэм’ера, канкрэтыкі яшчэ няма. Але цана будзе канкурэтнай. 

«Мы ставім перад сабой мэту, што трэба стварыць тыя тэхналогіі, якія дадуць магчымасць нам атрымаць канкурэнтную цану. Для арыенціра можна браць кошт айчыннай Belgee Х50, паколькі электрамабіль будзе на базе гэтай мадэлі, але канчатковы кошт будзе вызначаны пазней, калі стане вядома цана батарэі і іншых камплектуючых», — падкрэсліў ён. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Барысаўскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.