Вы тут

Баль на Стары новы год у Вялікім тэатры Беларусі


Стары Новы год у Вялікім тэатры Беларусі адсвяткавалі сапраўды чароўна. Уявіце толькі: калейдаскоп з музычных нумароў на канцэрце-сюрпрызе і вытанчаныя танцы на святочным балі.


Канцэртная частка мерапрыемства пачалася яшчэ а 17 гадзіне. За інструментальную музыку адказвалі дырыжоры Юрый Караваеў і Віталь Грышчанка. Гэта была самая сапраўдная ноч пераўвасабленняў: яркія нумары, у якіх артысты тэатра паўсталі перад гледачамі ў вобразах зорак савецкай і замежнай эстрады. Было шмат вядомых кампазіцый, на якія публіка рэагавала вельмі станоўча.

Пасля канцэрта госці тэатра пагрузіліся ў феерыю тэматычных інтэрактыўных пляцовак. Сярод іх шматлікія фотазоны, майстар-клас па рэверансе і гістарычным танцы і нават цыганская варажба.

А потым грымнуў паланэз і пачаўся баль. Больш за 20 пар закружыліся ў танцы. Усё атрымлівалася лёгка і вытанчана. За ўсім, што адбывалася, уважліва назірала балетмайстар-пастаноўшчык Юлія Дзятко. Менавіта яна з лістапада развучвала танцы з удзельнікамі балю. А як цудоўна гучала жывая інструментальная музыка: паланэз, контрданс, вальсы, полькі... Музыкі выдатна гралі пад кіраўніцтвам дырыжора балю Віталя Дубовіка.

Трэба адзначыць, што сёлета баль праходзіў у новым фармаце: толькі танцы. Мерапрыемства сумяшчала ў сабе як абавязковую, так і свабодную танцавальную праграму, а яшчэ шмат розных інтэрактываў. Скончылася ўсё толькі к 23 гадзінам.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.