Вы тут

Рэпетыцыя ЦЭ 27 студзеня павінна стаць поўнай копіяй экзамену ў маі


Рэпетыцыя ЦЭ, якая пройдзе 27 студзеня для ўсіх выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, павінна стаць поўнай копіяй цэнтралізаванага экзамену ў маі, паведаміў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай у РІКВ на нарадзе па пытанні правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену павінна стаць поўнай копіяй самага цэнтралізаванага экзамену. На гэта звяртаю асаблівую ўвагу, — сказаў Аляксандр Кадлубай. — Дзеці павінны 27 студзеня ў поўным маштабе адчуць на сабе ўсё тое, што будзе адбывацца ў маі». У прыватнасці, школьнікі з раённых цэнтраў павінны цэнтралізавана на аўтобусе даехаць да таго пункта, куды яны паедуць у маі пры правядзенні цэнтралізаванага экзамену.

Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк таксама падкрэсліў, што рэпетыцыя ЦЭ павінна прайсці ў строгай адпаведнасці з парадкам правядзення самога ЦЭ.

«І арганізатары, і навучэнцы павінны ў поўнай меры адчуць, прайсці праз сітуацыю, у якой яны рэальна акажуцца падчас правядзення ЦЭ і ЦТ. Заніжаных патрабаванняў, якія ўводзяць у зман, быць не павінна. З аднаго боку, павінны быць забяспечаны камфортныя ўмовы для падыспытных, з другога боку, рэалізаваны прынцыпы аб’ектыўнасці, справядлівасці, роўных умоў», — сказаў ён.

Юрый Міксюк заўважыў, што пры правядзенні рэпетыцыі будуць толькі асобныя нязначныя адрозненні, і іх не шмат. Экзаменацыйныя матэрыялы даставяць без прыцягнення ДПС, варыянт тэставых матэрыялаў будзе адзін, ён жа перакладзены на беларускую мову, бланкі адказаў будуць надрукаваныя без нумароў на звычайнай паперы без ступені абароны. У астатнім працэдура правядзення рэпетыцыі будзе аналагічная працэдуры гэтага экзамену.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.