Вы тут

Надвор'е: І зноў мокры снег, туман і галалёд...


Неяк у нас першы месяц года не задаўся. Зіма з намі гуляе ў «хованкі» — месцамі выпадзе добры снег, а праз пару дзён растане. Вось і ў гэтыя выхадныя дзесьці сур’ёзна прымарозіць, а месцамі днём прыйдзе сапраўдная адліга, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу ўначы ўмовы надвор’я ў нашай краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая была сфарміравана ў халоднай паветранай масе. А ў гэты дзень адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў ад цыклону з цэнтрам над краінамі Балтыі. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі па краіне пройдзе невялікі снег, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца снег і мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны, удзень з пераходам на заходні, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём складзе ад мінус 4 градусаў да 10 марозу, па захадзе Беларусі — ад нуля да мінус 3 градусаў. Атмасферны ціск ноччу будзе расці, днём — падаць.

У ноч на суботу захаваецца ўплыў цыклону, які ссоўваецца на Украіну, а ўдзень надвор’е будзе фармаваць няўстойлівая халодная паветраная маса, якая паступае з паўночнага захаду Еўропы. Эксперты адзначаюць, што ў заходніх раёнах краіны адаб’ецца ўплыў больш цёплай паветранай масы. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём — месцамі па краіне пройдзе снег і мокры снег. У заходніх і паўднёва-заходніх раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў па паўднёвым захадзе, да мінус 20 градусаў па паўночным усходзе краіны. Максімальная тэмпература днём будзе ў межах 6–13 градусаў ніжэй за нуль, у заходніх раёнах складзе ад мінус 1 градуса да 5 марозу.

У нядзелю чакаецца чарговая «ракіроўка» на больш кантрасныя ўмовы надвор’я. У гэты дзень з тэрыторыі Польшчы чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў, услед за якімі будуць паступаць больш цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання. Будзе воблачна, ноччу па ўсходзе краіны з праясненнямі. На большай частцы нашай тэрыторыі пройдуць ападкі, у асноўным снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом. Месцамі прагназуецца мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 2 марозу па паўднёвым захадзе да мінус 16 градусаў па ўсходзе краіны, пры праясненнях ва ўсходніх раёнах да мінус 20 градусаў. Тэмпература днём пад дэвізам «слізкія ногі», калі чакаецца ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла, а па ўсходзе краіны да 7 марозу.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, у панядзелак часам будуць ісці ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, магчымы и дождж. Месцамі слабыя мяцеліца і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Удзень у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Уначы будзе ад нуля да мінус 7 градусаў, удзень — мінус 3 — плюс 2 градусы.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы тэмпература апусціцца да мінус 4–11 градусаў, удзень — 1–8 марозу.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.