Вы тут

Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена работнікам СМІ і ўстаноў аховы здароўя


Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена работнікам сродкаў масавай інфармацыі і ўстаноў аховы здароўя. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

За значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, высокі прафесіяналізм, аб’ектыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця краіны ўзнагароды ўдастоены намеснік загадчыка аддзела спецыяльных праектаў галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Сяргей Бараноўскі і адказны аддзел выпуску галоўнай дырэкцыі АТН НДТРК Глеб Гарбаценка, палітычны аглядальнік аддзела палітычных аглядальнікаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» Вольга Коршун, дырэктар дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Андрэй Махор, загадчыца аддзела вядучых інфармацыйна-аналітычных праграм дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Кацярына Тумас-Цішкевіч.

Падзяка Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва аб’яўлена галоўнаму ўрачу гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Вользе Святліцкай, намесніку галоўнага ўрача па хірургіі Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрыю Слабадзіну і ўрача-эпідэміёлага інфекцыйна-эпідэміялагічнага аддзела гэтага цэнтра Марыі Аляксеевай.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.