Вы тут

«Маладзёжны ПРАрыў Міншчыны 20/24» упершыню прайшоў у Беларусі


Фінал Мінскага абласнога конкурсу «Маладзёжны ПРАрыў Міншчыны 20/24» упершыню прайшоў 9 студзеня на сцэне Слуцкага гарадскога Дома культуры. Яго арганізатарамі выступілі Мінскі абласны камітэт Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» сумесна з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам.


За перамогу змагаліся дзевяць найлепшых навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці. Сярод іх былі будучыя работнікі сельскай гаспадаркі, будаўнікі, электрагазазваршчыкі, маркетолагі, настаўнікі, медыцынскія сёстры і ветэрынарныя ўрачы. Варта адзначыць, што іспыты пачаліся яшчэ да пачатку канцэртнай праграмы. Усе ўдзельнікі абаранялі свае праекты, якія або рэалізаваны ў іх установе адукацыі або плануюцца да рэалізацыі ў бліжэйшыя тры гады.

На адкрыцці мерапрыемства выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко:

— Упэўнены, што моладзь Міншчыны настроена заўсёды на пазітыў. А прадстаўленыя сёння да пачатку сцэнічнага дзеяння праекты паказвае, што наша моладзь настроена на аказанне дапамогі іншым. І гэта вельмі важна.

Таксама ён заклікаў юнакоў быць актыўнымі і не спыняцца на дасягнутым незалежна ад вынікаў конкурсу.

А далей пачалося фінальнае шоу з конкурсам візітак, дэманстрацыяй навыкаў аратарскага майстэрства і іншых талентаў. Песні, танцы, вершы... Усе 9 удзельнікаў дастойны лепшага, але пераможца толькі адзін.

Пасля праходжання ўсіх конкурсных іспытаў, журы зрабіла свой выбар і вызначыла тройку лідараў. Першае месца заняла Анастасія Краўцова, навучэнка Іллянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Таксама яна стала пераможцай у дадатковай намінацыі «Маладзёжны ПРАрыў Міншчыны ONLINE». Другое месца дасталася Дар’і Назарчук, навучэнцы Мінскага дзяржаўнага абласнога каледжа. Трэцяе — Лізавеце Сімановіч, якая прадстаўляла Барысаўскі дзяржаўны каледж.

 

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.