Вы тут

Імгненны попыт стаў новай спажывецкай тэндэнцыяй у Кітаі


Безадкладны попыт (хутка і зручна) з’яўляецца новай тэндэнцыяй спажывання ў Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Інсайдары лічаць, што ў наступныя некалькі гадоў сярэднегеаметрычныя тэмпы росту рознічнага гандлю ў рэжыме рэальнага часу будуць знаходзіцца на высокім узроўні. Чакаецца, што аб’ём рынку імгненнага рознічнага гандлю перавысіць 1 трлн юаняў», — заявіў старшыня і галоўны даследчык інстытута Hurun Ху Жунь.

Пад імгненнымі разнічнымі продажамі маюцца на ўвазе замовы, якія спажыўцы здзяйсняюць на анлайн-платформах, а фізічныя рознічныя прадаўцы падаюць паслугі дастаўкі да дома пакупніка з дапамогай іншай кампаніі (або лагістычнай кампаніі, прыналежнай прадаўцу). Дастаўляюцца прадукты харчавання і напоі, свежыя садавіна і гародніна, лічбавыя прыборы, касметычныя сродкі і іншыя тавары, час дастаўкі звычайна складае 30-60 хвілін з моманту афармлення замовы.

Згодна з Белай кнігай па новым рознічным гандлі ў Кітаі даследчага інстытута Hurun, «багаты асартымент» і «своечасовасць» з’яўляюцца двума важнымі прычынамі выбару платформаў па імгненных рознічных продажах. Што тычыцца тавараў, даступных для неадкладнай пакупкі, то яны пакрываюць паўсядзённыя патрэбы.

Цікава тое, што «пасляабедзенны чай» стаў перыядам, калі здзяйсняецца найбольшая колькасць пакупак на платформах імгненнага рознічнага продажу. Такія пляцоўкі, як Meituan, JDDJ і Hema сталі найбольш папулярнымі сярод апытаных.

У Белай кнізе прадастаўляюцца праведзеныя апытанні сярод людзей розных пакаленняў і ўзростаў. Згодна з вынікамі, прадстаўнікі пакалення Z (18-28 гадоў) маюць высокія патрабаванні да неадкладнасці. Для іх важна як мага хутчэй атрымаць тавар і скарыстацца ім, на другім месцы для іх — персаналізаваныя патрэбнасці і новыя адкрыцці (паспрабаваць нешта новае).

Прадстаўнікі пакалення Y (29-43 гады) надаюць большае значэнне «вялікаму асартыменту» на платформах імгненнага рознічнага продажу і «сумяшчэнню анлайн- і афлайн-платформаў».

Згодна з Белай кнігай, 41 працэнт рэспандэнтаў адзначылі, што іх спажывецкі попыт не зменшыўся, аднак структура спажывання карэктуецца ў адпаведнасці са зменамі попыту.

Больш за 40 працэнтаў апытаных заявілі, што ў 2023 годзе даход сям’і вырас у параўнанні з 2022-м, сярод іх 59 працэнтаў рэспандэнтаў адзначылі, што цягам года яны павялічаць агульнае гадавое спажыванне, гэты паказчык на 2.6 ппрацэнтнага пункта вышэйшы ў адносінах да 2022 года.

У Белай кнізе таксама адзначаецца, што каля 50 працэнтаў рэспандэнтаў плануюць павялічыць свае выдаткі на працягу года, перш за ўсё, на падарожжы, на другім месцы — ахова здароўя і высокатэхналагічныя электронныя тавары.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.