Вы тут

У чацвер — «адпусціць», але ўжо ў суботу зноў «прыцісне»


У нас, амаль заўсёды, у першы тыдзень года надвор'е адзначаецца сур'ёзнымі маразамі. І гэты сезон быў не выключэннем. Хоць у сярэдзіне тыдня адзначыцца значнае пацяпленне, але яно будзе часовым. Так што мяцеліца, мокры снег, галалёдзіца, а потым зноў мароз да мінус 23 градусаў, паведамілі нам спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота pexels.com

А ў пачатку тыдня ў Беларусі стане крыху цяплей. Так, у аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны пройдзе невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. На асобных участках дарог узнікне галалёдзіца. Тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад мінус 1 градуса на поўначы да мінус 8 градусаў на поўдні краіны.

Чакаецца, што мокры снег у сераду можа прывесці да масавай галалёдзіцы. У гэты дзень у многіх раёнах краіны прагназуюцца невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да мінус 1—8 градусаў, а на поўдні — да мінус 10 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, у чацвер прыток паветраных мас Паўночнаатлантычнага паходжання ў Беларусь працягнецца і тэмпературны фон ужо апынецца ў дыяпазоне ад слабога мінусу да слабога плюсу. Такое цёплае надвор'е будзе нядоўга, і да канца працоўнага тыдня зноў пахаладае.

У чацвер часам пройдуць ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Месцамі мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі будзе ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Уначы слупкі тэрмометра пакажуць мінус 4 — плюс 2 градусы, а ўдзень — ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла.

У пятніцу нас чакае чарговая порцыя холаду. У гэты дзень 12 студзеня месцамі па краіне чакаецца кароткачасовы снег і слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад мінус 7 да мінус 13 градусаў, месцамі да мінус 16 градусаў. Днём паветра астудзіцца да 4—11 градусаў ніжэй за нуль.

У суботу ноччу месцамі будзе яшчэ халадней, але днём чакаецца мокры снег. Таму гэта будуць складаныя ўмовы надвор'я. Такім чынам ноччу месцамі, пераважна па захадзе краіны, пройдзе кароткачасовы снег, а днём у заходніх раёнах мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе 10—17 марозу, пры праясненнях — мінус 18—23 градусаў. Днём прагназуецца ад мінус 2 градусаў па захадзе да мінус 12 градусаў па ўсходзе.

У нядзелю часам пройдуць ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы сіноптыкі абяцаюць ад мінус 2 градусаў па захадзе да мінус 15 градусаў па ўсходзе краіны. Удзень тэмпература паветра будзе ад мінус 6 градусаў да 1 цяпла, але ва ўсходніх раёнах — да мінус 8 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.