Вы тут

Малыя госці Палаца Незалежнасці апынуліся ў казцы


У першыя працоўныя дні новага года галоўныя госці Палаца Незалежнасці — нашы дзеці. Па традыцыі новы год тут пачынаецца з дзіцячага смеху, добрага настрою і казачнай атмасферы. На святочныя ранішнікі ў Палац Незалежнасці запрашаюцца дзеці сацыяльна ўразлівых катэгорый, выхаванцы дзіцячых дамоў і дамоў сямейнага тыпу, школьнікі, якія дасягнулі высокіх вынікаў ў вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці. Гэта ўжо традыцыя. І па традыцыі — кожны ўдзельнік свята атрымлівае падарунак ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. 


Тыдзень таму ў Зале святочных цырымоній панавала элегантнасць мужчынскіх фракаў і зіхацелі жаночыя ўпрыгожаанні — тут прайшоў традыцыйны маладзёжны бал. Дэкарацыі, створаныя, спецыяльна для гэтага мерапрыемства, пераносілі ўдзельнікаў на некалькі стагоддзяў таму, калі бальная культура была ў росквіце. А праз тыдзень дэкарацыі залы святочных цырымоній пераносілі ўсіх у казку — тут вырас сапраўдны чароўны гарадок з мілымі заснежанымі хаткамі і пухнатымі ялінкамі. Менавіта ў гэтыя дні ў Палацы Незалежнасці пад адным дахам сустракаюцца дзяржаўныя асобы ў строгіх касцюмах і казачныя героі — і ўсе адчуваюць сябе ўтульна. Нездарма Палац Незалежнасці з’яўляецца не толькі палітычнай, але і культурнай пляцоўкай, адкрытай для беларусаў розных узростаў і заняткаў. У першыя дні 2024-га года яго наведаюць больш за 500 дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расіі і Літвы. 

«Сёння было вельмі цікава, казка была смешная. І тут вельмі прыгожа. А яшчэ я паспеў зрабіць прыгожую свечку і мне сказалі, што ў мяне самая лепшая свечка за сёння. Я вельмі добра адсвяткаваў новы год, гуляў з братам усю ноч. Але за 20 хвілін да новага года ніяк не мог яго дачакацца. І вось дачакаўся, свята працягваецца», — падзяліўся Уладзіслаў Жук. 

Забавак для маленькіх гасцей — болей чым дастаткова. Для спартсменаў — інтэрактыўны лабірынт, настольны футбол, сіламер. Для аматараў творчасці дзейнічаюць «Майстэрні чараўнікоў», дзе праводзяцца майстар-класы па вырабе навагодніх паштовак, калядных свечак, чароўных масак. Для тых, хто, нягледзячы на юны ўзрост, не ўяўляе сябе без сацыяльных сетак, усталяваныя фотазоны з дапоўненай рэчаіснасцю, цуда-шар, фотабудка ў выглядзе тэлефона. Для таго, каб фота атрымліваліся неардынарнымі, кожны жадаючы можа зрабіць сабе аквагрым. Сумна тут быць не можа.

«Я вельмі хацела апынуцца на гэтым свяце. Ужо зрабіла паштоўку для бабулі, напісала ёй віншаванне, каб яно яе грэла ў халодныя дні. Я вельмі доўга рыхтавалася да гэтага свята, доўга прыйшлося выбіраць сукенку, гэта было вельмі няпроста, але мне падабаецца быць у прыгожай сукенцы ў такой чароўнай зале. Адчуваю сябе сапраўднай прынцэсай», — расказала журналістам Мілана Суравіцкая. 

Ключавы момант свята — казачнае прадстаўленне «Навагоднія прыгоды», якое распавядае аб прыгодах Дзеда Мароза. З сябрамі чараўнік ратуе сваю ўнучку Снягурку ад Заморскага Цмока, а разам з ёй і Новы год. Галоўная ідэя казкі, па словах рэжысёра Уладзіславы Арцюхоўскай, у паказе значнасці беларускіх і славянскіх традыцый, заснаваных на сіле адзінства народа і сяброўства, важных чалавечых якасцяў — смеласці і рашучасці для абароны міру на зямлі. 

Школьніцы з Мінска Вераніка Дзяруга і Мілана Скрыпко на свяце ўжо не пешы раз, але кожны раз, асаблівы. Асабліва дзяўчаткам спадабаўся аквагрым, і, канешне, яны не змаглі не нарабіць мноства сэлфі ў інтэр’ерах Палайа Незалежнасці. «Такое адчуванне, што свята не заканчваецца. Гэта адзначна найлепшыя канікулы, бо не кожнаму школьніку шанцуе пабываць на такім свяце», — падзяліліся дзяўчаты. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.