Вы тут

Навагоднія святы блізка. Што падарыць блізкаму чалавеку?


Што падарыць блізкаму на навагоднія святы, каб прэзент не стаў яшчэ адным непатрэбным предметам у кватэры і сапраўды прынёс максімум карысці? Падабралі для вас некалькі ідэй універсальных і практычных падарункаў.


Фота: pexels.com

Плед 

Карысны падарунак, які будзе асабліва актуальны ў халодную пару года. Пры выбары пледа звярніце ўвагу на вырабы з мяккіх матэрыялаў — поліэстэру і акрылу. Яны не толькі добра выканаюць асноўную задачу, але і створаць утульнасць у хаце. Аматарам вытанчанага інтэр’еру падыдуць пледы ў спакойных, пастэльных танах, а яркія навагоднія ўзоры стануць выбарам для тых, хто хоча затрымаць свята даўжэй.

Кава

Для аматараў кавы добрым прэзентам будзе пакаванне якасных духмяных зерняткаў з Бразіліі, Эфіопіі ці Кеніі. Напой дорыць бадзёрасць і энергію, яго насычаны смак у лічаныя секунды ўзніме настрой. Перад набыццём пацікаўцеся ў чалавека, якой каве ён аддае перавагу. Звярніце ўвагу на экзатычныя віды, якія няпроста знайсці ў краме, – гэта не толькі прыемна здзівіць знатака напою, але і пакажа, як адказна вы падышлі да выбару падарунка. Згуляе сваю ролю і прыгожае пакаванне.

Мёд 

Мёд умацоўвае імунітэт, выдатна спраўляецца з бессанню і стрэсам. Колькасць варыяцый дае магчымасць выбраць найбольш прыдатны: ад грэчышнага, які карысны для ўмацавання сасудаў, да ажынавага, які рэкамендуюць прымаць пры парушэннях работы СКТ. Якасны і натуральны прадукт лепш за ўсё купляць на выставах і кірмашах. Сапраўдны мёд мае брую, якая бясспынна сцякае, пластамі складаецца ў піраміду, а пры ўдары па ім драўлянай лапаткай не стварае пырскаў. Перад пакупкай не забудзьцеся даведацца, ці няма ў атрымальніка алергіі на гэты прадукт.

Экамяшочкі

Такая альтэрнатыва поліэтыленавым пакетам стане арыгінальным і практычным падарункам. Вы не толькі пацешыце блізкіх патрэбным аксэсуарам, але і абароніце прыроду ад забруджвання пластыкам. Асновай для стварэння экамяшочкаў могуць быць абрэзкі фаціну, арганзы, цюлю і іншых тканін. Некаторыя аддаюць перавагу выкарыстоўванню прыродных матэрыялаў: льну і бавоўны. Дызайн вырабаў мае мноства варыянтаў: акрамя някідкіх аднатонных, можна набыць яркія з незвычайнымі прынтамі. Экамяшочкі зручна выкарыстоўваць пры куплі гародніны і садавіны ў краме. Акрамя таго, дома іх можна запоўніць крупамі, сухафруктамі і гарбатай.

Лямпа з гімалайскай солі

Падарунак, які апроч прыгожага выгляду валодае мноствам гаючых уласцівасцяў. Прыхільнікі колератэрапіі ўпэўненыя: мяккае аранжавае святло салянай лямпы станоўча ўплывае на псіхіку чалавека, дапамагае спраўляцца з маркотай і трывожнасцю. Акрамя таго, лямпы з гімалайскай солі паляпшаюць якасць паветра, спрыяюць добраму сну і часткова нейтралізуюць электрамагнітнае выпраменьванне. Такі стыльны элемент у інтэр'еры ва ўсіх сэнсах асвежыць памяшканне, а яго нестандартная форма прыцягне да сябе ўвагу гасцей.

Увільгатняльнік паветра

Падарунак будзе асабліва актуальны ў зімовы час года, калі падтрымліваць аптымальны ўзровень вільготнасці паветра ў памяшканні становіцца няпроста з-за цэнтральнага ацяплення. Увільгатняльнік паветра дапаможа ў барацьбе з пяршэннем у горле, падвышанай стамляльнасцю і сухасцю вачэй, зменшыць рызыку развіцця кан'юктывіту. Існуе вялікая разнастайнасць дызайнаў выраба, таму абраць найболей падыходзячы варыянт не складана. А назіраць за бруёй свежага паветра, якая павольна выходзіць з прыбора, - адно задавальненне.

Артапедычная падушка

Гэты прэзент прыйдзецца даспадобы тым, хто шмат часу праводзіць за камп'ютарам ці ў дарозе. Артапедычная падушка памяншае ціск на хрыбетнік, размяшчаючы яго ў правільным становішчы, паляпшае тонус цягліц і дапамагае прадухіліць развіццё такіх захворванняў, як скаліёз, астэахандроз і радыкуліт. Вашы блізкія ацэняць такі падарунак па заслугах і будуць рэгулярна ім карыстацца.

Гідрамасажная ванначка для ног

Без яе не абысціся тым, хто актыўна рухаецца на працягу дня. Гідрамасажная ванначка дапаможа зняць напружанне ў цягліцах ног, зрабіць агрубелую скуру на падэшвах мяккай, а таксама палепшыць цыркуляцыю крыві. Нягледзячы на карысныя ўласцівасці такога апарата, перад яго пакупкай варта даведацца, ці няма ў атрымальніка падарунка супрацьпаказанняў: варыкозу, трамбозу, дэрматыту і іншых захворванняў.

Лізавета МАЛЬЧУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.