Вы тут

У Пекіне адкрыўся музей Вялікага канала


Музей, які прысвечаны сувязям паміж Пекінам і Вялікім каналам, гісторыя якога налічвае больш за 2500 гадоў, адкрыўся ў кітайскай сталіцы, перадае «Жэньмінь жыбаа анлайн».


Пекінскі музей Вялікага канала таксама называецца ўсходнім філіялам Сталічнага музея, які знаходзіцца ў раёне Тунчжоў, — субцэнтры кітайскай сталіцы. Агульная плошча будынка складае амаль 100 тысяч кв. метраў.

Яго асноўная экспазіцыя прысвечана гісторыі Пекіна і ўзаемазалежнасці горада і гэтага старажытнага штучнага канала, сказала намеснік куратара Сталічнага музея Тан Сяалін. Паводле яе слоў, канструкцыя новага музея з'яўляецца адным з трох знакавых будынкаў субцэнтра кітайскай сталіцы і нагадвае лодку ў канале, інтэгруючы ў сваю архітэктуру элементы судна, ветразі і ваду.

Вялікі канал злучаў гарады Пекін і Ханчжоў правінцыі Чжэцзян на ўсходзе краіны і з’яўляўся самым доўгім штучным водным шляхам у свеце. З-за дзейнасці чалавека і кліматычных змяненняў некаторыя яго ўчасткі пачалі перасыхаць у першай палове ХХ стагоддзя. Дзякуючы праекту перакідкі вады высахлыя ўчасткі былі зноў напоўнены вадой у 2022-м упершыню за амаль 100 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.