Вы тут

Гарадскі навагодні баль закружыў у рытме вальса


Гарадскі навагодні баль у пяты раз прайшоў у Палацы дзяцей і моладзі 26 снежня.


Атмасфера на мерапрыемстве была казачная. 84 пары ў вячэрніх уборах, аркестровая музыка, ззяючыя агеньчыкі на ёлцы – усё гэта выглядала як быццам бы кадры з чароўнага фільма. Аднак за прыгожай карцінкай вытанчанага свецкага мерапрыемства хавалася 2 месяцы ўпартых трэніровак. Паводле слоў намесніка старшыні Мінгарвыканкама Арцёма Цурана, магчымасць узяць удзел у гарадскім балі была дадзена лепшым з лепшых.

– Разыначка балю ў тым, што для яго ўдзелу мы выбіраем тых маладых людзей, якія найбольш вызначыліся ў вучобе, культурных мерапрыемствах, спорце і навуцы. Яны прайшлі працяглую падрыхтоўку, развучвалі танцы. І гэтыя навыкі, безумоўна, ім спатрэбяцца ў будучыні, – адзначыў Арцём Цуран.

 

На балі было прадстаўлена больш за дзесяць класічных танцаў. Традыцыйна адкрыўся вечар паланэзам. А далей пары закружыліся ў рытме вальса, полькі, кадрылі, падэграса ды іншых танцаў.

Адметна і тое, што акрамя асноўнай праграмы ўдзельнікаў мерапрыемства чакала лазернае шоу, тэматычныя фотазоны і інтэрактыўныя пляцоўкі. Завяршыўся свецкі вечар дыскатэкай пад сучасныя хіты.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.