Вы тут

Надвор'е: Моцны вецер, туман і галалёд...


Снег, мокры снег, а днём яшчэ і з дажджом — вось такое надвор’е чакае нас у апошнія дні года, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Фота: pixabay.com

А ў сераду надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога будзе перамяшчацца з краін Балтыі на Разанскую вобласць Расіі праз паўночныя раёны нашай краіны. Воблачна з праясненнямі. Ноччу часам ападкі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі па краіне наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём будзе ад нуля да 6 цяпла.

У чацвер адаб’ецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас і франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы па паўночным усходзе, днём месцамі па краіне пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах — слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні з пераходам на паўднёвы парывісты, ноччу па ўсходзе месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад нуля да 6 марозу, а максімальная днём ад мінус 2 градусаў па паўночным усходзе да 6 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу чакаецца досыць вільготна і ветрана. У гэты дзень працягнецца прыток вільготных няўстойлівых паветраных мас атлантычнага паходжання. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, ноччу з мокрым снегам. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла, а днём адліга, калі чакаецца ад плюс 1 градуса па паўночным усходзе да 9 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу і нядзелю мы будзем хлюпаць нагамі. А ўсё таму, што ў апошнія два дні года часам чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла. Днём будзе 1–8 цяпла.

Будзе ісці дождж з мокрым снегам і 1 студзеня. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла. Днём будзе ад нуля да плюс 6 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.