Вы тут

Стасункі кнігавыдаўцоў


У Выдавецкім доме «Звязда» прайшлі перамовы аб супрацоўніцтве з маскоўскім выдавецтвам «Молодая гвардия». 


Гасцямі беларускага медыйнага і кніжнага выдавецтва былі галоўны рэдактар славутага выдавецтва «Молодая гвардия» пісьменніца і музыказнаўца Марыя Залеская і аўтар «молодогвардейской» серыі «Жизнь замечательных людей» член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вячаслаў Бандарэнка. З беларускага боку ўдзел у перамовах прыняў дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. 

Размова ішла пра сумесную працу над падрыхтоўкай кніг найперш для серыі «Жизнь замечательных людей». Згадваўся папярэдні вопыт мінулых дзесяцігоддзяў, калі менавіта ў гэтым праекце пабачылі свет кнігі Алега Лойкі пра ўсходнеславянскага і беларускага першадрукара Францыска Скарыну і народнага песняра Беларусі Янку Купалу. Відавочна, што ў новым часе і ранейшыя персанажы беларускай культуры, асветніцтва, увогуле беларускай гісторыі патрабуюць новага прачытання. А шмат пра каго трэба было б расказаць у праекце выдавецтва «Молодая гвардия» і ўпершыню. І М. Залеская, і В. Бандарэнка, і А. Карлюкевіч асаблівую ўвагу звярнулі на герояў Вялікай Айчыннай вайны. Кнігі, прысвечаныя ім, несумненна, будуць аднолькава цікавыя і ў Беларусі і ў Расійскай Федэрацыі. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.