Вы тут

Выйшла кніга паэтаў Віцебшчыны


У Выдавецкім доме «Звязда» сталася традыцыяй выданне паэтычных кніг адразу трох аўтараў — як паэтаў-класікаў, так і блізкіх да нас сучаснікаў. Выйшлі ў свет зборнікі, якія прадстаўляюць паэзію, асобы мастакоў вершаванага слова з Берасцейшчыны, Гомельшчыны, Гродзеншчыны. Аўтарамі гэтых зборнікаў, укладзеных старшынёю секцыі паэзіі Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Полымя» Віктарам Шніпам, сталі Васіль Сахарчук, Іван Арабейка, Мікола Пракаповіч, Мікола Бусько, Мікола Антаноўскі, Анатоль Шушко, Міхась Васілёк, Мар’ян Дукса, Юрка Голуб, Анатоль Грачанікаў, Уладзімір Верамейчык, Сымон Блатун. Самая шырокая мастацкая, эстэтычная палітра!..


Новая кніга паэзіі ў «Звяздзе» (укладальнікам ізноў выступіў Віктар Шніп) — зборнік вершаў «Зямлі нязгаснае святло». Аўтары — прызнаныя майстры слова з Віцебшчыны: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янка Сіпакоў, Алег Салтук, Анатоль Канапелька. Розныя па плёну сваіх вышукаў, паэты аднолькаа прывязаны да роднага слова, да сваёй Радзімы, да роднай Віцебскай старонкі.

«Адкрываю, / як снег,/ нанова/ беларускае/ роднае слова,/ пералівістае — / як каменьчык,/ вясёлкавае — / як ручэй,/ цёплае —./ як агеньчык/ добрых тваіх вачэй,/ светлае — / як маланка,/ гнеўнае — / як пярун,/ ціхае — / як калыханкак,/ вечнае — / як Беларусь!» (Анатоль Канапелька «Роднае слова»). Нельга без хвалявання чытаць і верш паэта «Вуліца бацькі Міная» — Пра вуліцу, якая «жыцця неўміручы працяг».

Шматколерны, шматфарбны паэтычны ландшафт, які запрашае аматараў паэзіі, аматараў роднага слова ў бясконцае падарожжа па свету мастацкіх адкрыццяў, ствараюць таксама вершы і Янкі Сіпакова і Алега Салтука. Укладальнік кнігі «Зямлі нязгаснае святло» выдатны сучасны творца Віктар Шніп таленавіта выканаў сваю справу, дзякуючы яго выбару ў кнізе прадстаўлены вершы трох паэтаў Віцебскага краю. Застаецца спадзявацца на шырокую ўвагу да зборніка з боку звычайных чытачоў, калег па паэтычнаму цэху, з боку найвялікшых арганізатараў узвышэння Яе Вялікасці Друкаванай Кнігі — бібліятэкараў нашай роднай Беларусі, Віцебшчыны найперш.

Набыць кнігу можна ў сетцы кнігарняў ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне і ў кнігарні «Акадэмкніга» ў Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. Добрага чытання паэзіі! Новых мастацкіх адкрыццяў усім, хто нераўнадушна ставіцца да беларускага слолва, роднай мовы!

Кастусь СЕМЯНОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.