Вы тут

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб працягу на 2024 год бязвізавага рэжыму для жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Савета Міністраў і Міністэрства замежных спраў аб прадаўжэнні на 2024 год бязвізавага рэжыму ўезду, які дзейнічае з Літвой, Латвіяй і Польшчай. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.


Фота: БелТА

З 15 красавіка 2022 года ўведзены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі, а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, з 1 ліпеня 2022 года — для грамадзян Польшчы. У снежні 2022 года бязвізавы парадак уезду для названых грамадзян падоўжаны на 2023 год.

Дзеянне бязвізавага рэжыму ў 2022-2023 гады паказала ўстойлівую цікавасць жыхароў сумежных дзяржаў да наведвання Рэспублікі Беларусь, нягледзячы на перашкоды і абмежаванні з боку кіраўніцтва Літвы, Латвіі і Польшчы.

Увядзенне бязвізавага рэжыму дазваляе дэманстраваць адкрытасць Рэспублікі Беларусь да аднаўлення нармальнага раўнапраўнага ўзаемадзеяння з суседнімі дзяржавамі, захоўваць сувязі з беларускай нацыянальнай меншасцю, пераадольваць інфармацыйную блакаду з боку палітычных элітаў суседніх краін з дапамогай міжасобасных камунікацый.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.