Вы тут

Вялікія зіхатлівыя фігуры жывёл з’явіліся ў Цэнтральным батанічным садзе


Фантастычная экспазіцыя Сад ліхтароў «Макра Мікра МІР» пачала працаваць ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. 


Яна ўражвае спалучэннем казачнасці, таямнічасці і пазнавальнасці. Выдатнае музычнае суправаджэнне арганічна дапаўняе прагулку па садзе ліхтароў. А цікавую інфармацыю пра кожную з фігур можна даведацца адсканаваўшы QR-код.

«Макра Мікра МІР» прапануе падарожжа па больш чым дваццаці розных лакацыях. Кожная з іх мае свой настрой. Напрыклад, каля фламінга адчуваецца спакой і ціхамірнасць (асабліва ўлічваючы той факт, што на фоне грае саўндтрэк з перадачы «У свеце жывёл»), а вось стаяць каля вялізнага павука ў прыцемках усё-такі крыху жудаснавата.

Патрапіць у сад ліхтароў можна толькі праз цэнтральны ўваход пасля 18:00 да 29 лютага.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.