Вы тут

Што прадугледжана «ўказам для дачнікаў» у сферы землекарыстання


Гаспадары зямельных участкаў у садаводчых таварыствах (СТ), якія не аформілі на іх дакументы, што сведчаць пра права ўладання, павінны зрабіць гэта цягам трох гадоў, інакш надзел могуць і канфіскаваць. Зменены падыходы да парадку фарміравання памераў членскіх узносаў у таварыствах і дадзена магчымасць перадаваць электрасеткі СТ у дзяржуласнасць. Шэраг удакладненняў з’явіўся і ў сферы землекарыстання і абыходжання з адходамі на тэрыторыі таварыстваў. Новаўвядзенні, прадугледжаныя Указам Прэзідэнта № 155 «Аб садаводчых таварыствах», уступілі ў сілу 2 снежня. Пра некаторыя асаблівасці па гаспадаранні на сваіх участках і ў межах агульнай уласнасці таварыства расказаў Максім Тарасаў, начальнік упраўлення рэгулявання обыходжання з адходамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Фота: pexels.com

У частцы абыходжання з адходамі, напрыклад, было ўстаноўлена, што на тэрыторыі таварыстваў у агульнадаступных месцах павінны быць абсталяваны месцы для часовага захоўвання камунальных адходаў, якія можна бесперашкодна вывезці з тэрыторыі, а самі члены таварыстваў павінны беражліва ставіцца не толькі да аб’ектаў таварыства, але і прыроднага асяроддзя вакол яго, сцвярджае прадстаўнік Мінпрыроды:

— Ва ўказе, напрыклад, вызначана, што ў СТ павінна быць створана адна кантэйнерная пляцоўка на кожныя 70 і менш участкаў. А таксама адзін кантэйнер для змешаных адходаў на 30 і меней участкаў. У кожным таварыстве таксама павінен быць як мінімум адзін кантэйнер для збору другаснай матэрыяльнай сыравіны.

Для збору раслінных адходаў (лістоты, галін, травы, кустоў) і пры наяўнасці дагавора на кампаставанне ствараецца пляцоўка плошчай не менш за 6 м2, якая з трох бакоў закрываецца агароджай вышынёй не менш як паўметра, і ставіцца кантэйнер аб’ёмам не больш чым 6 м3. Кампаставаць адходы члены СТ могуць і на сваіх участках.

Для збору буйнапамерных адходаў і смецця, якое ствараецца ў выніку будаўнічай дзейнасці, выкарыстоўваюцца спецыяльныя кантэйнеры-бункеры, кантэйнеры пад мультыліфт аб’ёмам звыш 6000 літраў ці абсталёўваюцца пляцоўкі.

У дакуменце адзначаецца, што на зямельных участках не дапускаецца мыць аўто і іншыя транспартныя сродкі, зліваць гаспадарча-бытавыя сцёкавыя воды, вадкія камунальныя адходы.

— Для мойкі аўто ў нас ёсць стацыянарныя мыйкі, — падкрэсліў Максім Тарасаў. — Нават калі вы мыеце машыну ў сваім двары, вы можаце забрудзіць і глебу, і грунтавыя воды, якія цякуць не толькі пад канкрэтным участкам. У выніку гэта можа прывесці да забруджвання вады ваданоснага гарызонту і тым самым забрудзіць ваду ў артэзіянскіх свідравінах і шахтавых калодзежах.

Увогуле, усе пытанні абыходжання з адходамі былі прыведзены ў адпаведнасць з палажэннямі ТКП 17.11-08-2020 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання. Адходы. Правілы абыходжання з камунальнымі адходамі», які зацверджаны пастановай Міністэрства ЖКГ і Мінпрыроды ад 30 чэрвеня 2020-га № 13/4-Т. Але іх вытрымліванне залежыць ад саміх людзей і іх сумленнага стаўлення да жыцця і прыроды.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.