Вы тут

Надвор'е: Тэмпературны фон будзе значна вышэйшы за норму


Апошнім часам у нас назіраецца ўстойлівы заходне-ўсходні перанос паветраных мас на тэрыторыю краіны. Такім чынам, працягваюць паступаць добра прагрэтыя паветраныя масы з Атлантыкі, а ў выніку гэтага адзначаецца не па сезоне цёплае надвор’е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pexels.com

Гэта прывядзе да таго, што ў аўторак днём месцамі дыскамфорту будзе дадаваць моцны парывісты вецер, а ў чацвер пагодны маятнік зноў хіснецца ў бок зімы.

А 19 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман, днём чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад плюс 2 градусаў да 8 цяпла.

У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ў межах ад 0 да плюс 6 градусаў.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу месцамі па захадзе краіны ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла.

У пятніцу часам пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы слупкі тэрмометра пакажуць ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла, а ўдзень — мінус 1 — плюс 6 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам айчынных сіноптыкаў, няўстойлівы характар надвор’я захаваецца ў нашай краіне і ў выхадныя.

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Ноччу месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўначы дасягне мінус 4 — плюс 2 градусаў, а ўдзень — мінус 2 — плюс 5 градусаў.

Амаль такое ж надвор’е чакаецца і ў нядзелю. Часам прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы сіноптыкі абяцаюць мінус 5 — плюс 2 градусы, а ўдзень — ад мінус 1 градуса на поўначы да 7 цяпла на поўдні краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.