Вы тут

Галоўчанка прыбыў з рабочым візітам у Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 16-18 снежня прыме ўдзел у мерапрыемствах, якія адбудуцца ў рамках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Маскве, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Па словах кіраўніка беларускага ўрада, пасяджэнне пройдзе па ініцыятыве расійскага боку напярэдадні старшынства Расіі ў СНД. «Мэта — падвесці вынікі работы ў гэтым годзе як у СНД, так і ў іншых інтэграцыйных утварэннях, намеціць планы на наступны год, вырашыць тыя пытанні, якія засталіся нявырашанымі на працягу года. Прычым не толькі ў рамках шматбаковага фармату, але і на двухбаковай аснове», — сказаў Раман Галоўчанка.

Як раней паведамляў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, па выніках пасяджэння мяркуецца прыняцце заявы аб перспектывах культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва краін Садружнасці.

Акрамя таго, прэм’ер-міністр падчас візіту ў Маскву наведае прадпрыемства холдынгу «Аб’яднаныя кандытары», а таксама міжнародную выставу-форум «Расія» і выставачна-гандлёвы цэнтр Беларусі на ВДНГ. Прадугледжваецца таксама сустрэча кіраўніка беларускага ўрада з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.