Вы тут

Алейнік: у 2023 годзе чакаецца новы гістарычны максімум па аб’ёме тавараабароту Беларусі і Расіі


У 2023 годзе чакаецца новы гістарычны максімум па аб’ёме тавараабароту Беларусі і Расіі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі, перадае БелТА.


Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што ва ўмовах беспрэцэдэнтнага знешняга ціску Беларусь і Расія прадоўжылі ўмацаванне адносін саюзніцтва, стратэгічнага партнёрства, забяспечваючы нарошчванне дынамікі двухбаковага ўзаемадзеяння. Пра гэта, паводле яго слоў, сведчаць насычаныя кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях, інтэнсіўнае міжпарламенцкае, міжгаліновае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. «Мы дасягнулі прынцыповых дамоўленасцей па шэрагу найбольш актуальных пытанняў у нашых адносінах», — заўважыў Сяргей Алейнік.

Закранаючы эканамічны аспект узаемадзеяння дзвюх краін, ён звярнуў увагу, што былі прыняты істотныя сумесныя меры па павышэнні ўстойлівасці эканомік дзвюх краін. «Пры захаванні бягучага тэмпу тавараабароту па выніках 2023 года мы чакаем новы гістарычны максімум аб’ёму гандлю паміж нашымі краінамі», — адзначыў міністр.

Адным з важных пытанняў у парадку дня пасяджэння калегій з’яўляецца прыняцце сумеснай праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі. Упершыню яна будзе адобрана адразу на тры гады — з 2024 года па 2026 уключна. «Муткае сёння падпісанне праграмы ўзгодненых дзеянняў на новы трохгадовы перыяд дасць магчымасць больш цесна скарэляваць гэты дакумент з іншымі асноватворнымі дакументамі ў рамках Саюзнай дзяржавы», — заўважыў кіраўнік МЗС.

«У рамках выканання праграмы мы ўзмацнілі каардынацыю пазіцый на міжнародных пляцоўках. І гэта асабліва важна ва ўмовах нездаровай сусветнай турбулентнасці і бесперапыннага націску заходніх апанентаў, — сказаў Сяргей Алейнік. — Мы эфектыўна задзейнічалі механізмы перагавораў і кансультацый паміж МЗС як па раней запланаванай праблематыцы, так і па меры з’яўлення новых тэм, якія патрабуюць аператыўнага рэагавання і ўзгадненні нашых падыходаў». Паводле яго слоў, запатрабаванасць і прадуктыўнасць наладжаных алгарытмаў сумеснай працы несумненна.

Міністр таксама падзякаваў расійскаму боку за консульскую дапамогу ў тых краінах, дзе няма беларускіх загранустаноў. Асаблівыя словы ўдзячнасці ён выказаў за дапамогу ў эвакуацыі беларускіх грамадзян з зон канфліктаў.

Прэв’ю: БелТА

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.