Вы тут

Алейнік прыбыў у Маскву на сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі


Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік прыбыў у Маскву для перагавораў са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым і ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі, паведамляе БелТА. 


 БелТА

Сумеснае пасяджэнне калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі адбудзецца 14-15 снежня ў Маскве. Дыпламаты разгледзяць пытанні двухбаковага знешнепалітычнага супрацоўніцтва, тэматыку еўразійскай бяспекі, а таксама пытанні палітычнага, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі з дзяржавамі Азіі, Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Карыбскага басейна.

Па выніках пасяджэння плануецца падпісанне шэрагу сумесных дакументаў, уключаючы праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2024-2026 гады.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.