Вы тут

Сем так званых харугваў у Польшчы рыхтуюцца да захопу аб’ектаў і тэрактаў у Беларусі


Сем так званых харугваў у Польшчы рыхтуюцца да захопу аб’ектаў і тэрактаў у Беларусі. Пра гэта ў гутарцы з журналістамі заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«На тэрыторыі Польшчы ў цяперашні час сем так званых харугваў рыхтуюцца да тэрактаў і захопу аб’ектаў на беларускай тэрыторыі. Найбольш агрэсіўная харугва трэніруецца ў Беластоку на вуліцы кардынала Вышынскага, 6а. Ёй кіруе наш грамадзянін Асадулаеў 1991 года нараджэння, які калісьці навучаўся ў Ваеннай акадэміі і ўцёк за мяжу. Ён хаваецца пад псеўданімам „Шляхціц“. Гэта адна з найбольш агрэсіўных структур», — сказаў Іван Тэртэль.

Старшыня Камітэта дзяржбяспекі запэўніў, што вядомыя імёны супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў, якія курыруюць дзейнасць гэтых харугваў. «Мы лічым гэта недапушчальным. Мы такую практыку не выкарыстоўваем і не лічым, што гэта добра. Украінскія, польскія, прыбалтыйскія калегі павінны глядзець, каб гэтая зброя не павярнулася супраць іх. Мы неаднаразова атрымлівалі інфармацыю, што гэтая публіка хацела б здзейсніць правакацыі з ужываннем метадаў 1939 года. Мы памятаем, з чаго пачыналася Другая Сусветная вайна — з правакацыі немцаў з выкарыстаннем польскай формы адзення», — падкрэсліў Іван Тэртэль.

Ён папярэдзіў польскіх, украінскіх і прыбалтыйскіх калегаў, што гэта зброя, якая не паддаецца кантролю, якая можа быць звернута супраць куратараў. «Гэта было неаднаразова. Мы ведаем сітуацыю з ІДІЛ і гісторыю іх узаемаадносін з амерыканскімі спецслужбамі. І нашы замежныя калегі могуць дамагчыся такіх жа адмоўных вынікаў для сябе», — лічыць Іван Тэртэль.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.