Вы тут

Як выконваецца даручэнне Прэзідэнта навесці парадак у жывёлагадоўлі Гомельшчыны


Кіраўніком дзяржавы год таму перад вобласцю была пастаўлена задача навесці парадак у жывёлагадоўлі. «Даручэнні былі дадзены генеральнаму пракурору, міністру ўнутраных спраў і адказнаму за Гомельскую вобласць. Увесь гэты час мы маніторылі сітуацыю на малочнатаварных комплексах. Было шмат бязладзіцы, падзёж жывёлы і інш. Сёння трэцяя нарада падобнага роду, дзе мы будзем канстатаваць, што ёсць станоўчыя змены. Мы сёння назіраем зніжэнне падзяжу, а таксама рост пагалоўя БРЖ на 6,1 тысячы галоў», — адзначыў пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў на нарадзе па пытаннях АПК у паўднёва-ўсходнім рэгіёне.


Фота: БелТА

Пракурор Гомельскай вобласці прывёў таксама прыклады з афіцыйнай статыстыкі. Так, з 61 узбуджанай крымінальнай справы па прыпісках няма фактаў 2023 года. «Усе прыпіскі — мінулых гадоў. Гэта сведчыць аб тым, што мы пераламалі псіхалогію нашых кіраўнікоў, ёсць разуменне аб тым, што прыпіскі — гэта дзеянні, якія крымінальна караюцца. Думаю, у тым плане будзе менш крымінальных спраў. Дала эфект і прафілактычная работа. Гучныя працэсы, якія праходзілі ў прысутнасці кіраўнікоў гаспадарак, выязныя судовыя пасяджэнні мелі выхаваўчае значэнне», — акцэнтаваў увагу ён.

Разам з тым Віктар Марозаў акрэсліў, што яшчэ шмат працы наперадзе.

Каардынацыйны савет па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у рэгіёне праходзіў у Гомельскім аблвыканкаме пры ўдзеле намесніка кіраўніка спраў Прэзідэнта Мікалая Рагашчука, старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко, памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці Юрыя Горлава, генеральнага пракурора Андрэя Шведа.

«Гэта сур’ёзная размова на дастаткова высокім узроўні», — падкрэсліў Віктар Марозаў.

Як адзначыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі, у другім паўгоддзі бягучага года з улікам больш жорсткага кантролю з боку раённых і абласных структур кіравання за выпойваннем і ўтрыманнем удалося знізіць падзёж маладняку на 13 працэнтаў да аналагічнага ўзроўню 2022 года. «Адзін з фактараў — паляпшэнне імуннага статусу маладняку. Асабліва ў Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім раёнах. А таксама будаўніцтва 37 прафілакторыяў», — падкрэсліў ён.

Гэта работа будзе прадоўжана і ў 2024 годзе. «У планах будаўніцтва 42 новых і рэканструкцыя 21 існуючага памяшкання, што дасць магчымасць стварыць дадаткова 6,2 тысячы жывёла-месцаў практычна па ўсёй вобласці», — прывёў прыклады Дзмітрый Петражыцкі. Істотна дапамогуць палепшыць сітуацыю нарыхтаваныя ў дастатковай колькасці кармы — 31,32 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, набыццё 120 пастэрызатараў. У рэгіёне абазначана стратэгія развіцця аграпрамысловага комплексу.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.