Вы тут

Аб’ём знешняга гандлю Кітая склаў амаль 38 трыльёнаў юаняў


У лістападзе знешнегандлёвы абарот Кітая вырас на 1,2 працэнта ў гадавым вылічэнні да 3,7 трыльёна юаняў (каля 520 млрд. долараў). Аб гэатым сведчаць апублікаваныя дадзеныя Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У мінулым месяцы экспарт краіны вырас на 1,7 працэнта ў гадавым вылічэнні да 2,1 трлн. юаняў, а імпарт вырас на 0,6 працэнта да 1,6 трлн. юаняў. У студзені-лістападзе 2023 года аб’ём знешняга гандлю КНР склаў 37,96 трлн. юаняў.

АСЕАН заставаўся найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Кітая. За гэты час аб’ём знешняга гандлю КНР з асацыяцыяй вырас на 0,1 працэнта ў гадавым вылічэнні да 5,8 трлн. юаняў, што склала 15,3 працэнта ад знешнегандлёвага абароту краіны.

За 11 месяцаў агульны аб’ём экспарту і імпарту Кітая з ЕС знізіўся на 2,2 працэнта ў гадавым выражэнні, а з ЗША — на 6,9 працэнта ў гадавым вылічэнні. Аналагічны паказчык з краінамі-ўдзельніцамі «Паясы і шляхі», наадварот, вырас на 2,6 працэнта ў гадавым вылічэнні.

Дадзеныя таксама сведчаць аб тым, што за названы перыяд экспарт вырабаў машынабудавання і электронікі павялічыўся на 2,8 працэнта, што склала 58,6 працэнта ад агульнага аб’ёму экспарту краіны, пры гэтым аб’ём экспарту аўтамабіляў у вартасным выражэнні павялічыўся на 79,6 працэнта ў гадавым вылічэнні.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.