Вы тут

Надвор'е: Мокры снег з дажджом, пад нагамі — каша


Трохі памарозіла ў гэтым снежні і хопіць? А цяпер на дварэ чыста беларускі снежань эпохі глабальнага пацяплення. Уначы слабы мароз і снег, а ўдзень слабы плюс і мокры снег з дажджом. Такое незразумелае надвор’е чакаецца практычна на працягу ўсяго тыдня, пра гэта паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак умовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая вільготная паветраная маса. Воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра днём будзе складаць ад мінус 2 градусаў да плюс 4. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба падаць, днём істотна не зменіцца.

У сераду захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў і цёплых вільготных паветраных мас атлантычнага паходжання. Будзе таксама воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі па краіне чакаюцца туман і слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

У чацвер чакаецца змяненне надвор’я (актыўныя ападкі) і крыху пахаладае. У гэтыя суткі краіна апынецца пад уплывам цыклону, які ссоўваецца з Карпат на Бранскую вобласць Расіі. Воблачна, ноччу па поўначы рэспублікі з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (у асноўным мокры снег, па паўднёвым усходзе краіны з дажджом), раніцай і днём у паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі месцамі ападкі моцныя. У асобных раёнах прагназуюцца туман і слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні з пераходам на паўночны ўмераны, у дзённыя гадзіны месцамі парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, ноччу па поўначы краіны пры праясненнях паветра будзе астуджацца да мінус 5 градусаў.

У пятніцу ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне чакаецца кароткачасовы снег і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. На працягу сутак будзе мінус 5 — плюс 1 градус, а ўначы пры праясненнях — да мінус 7 градусаў.

Паводле інфармацыі айчынных сіноптыкаў, няўстойлівае з ападкамі рознай фазы і інтэнсіўнасці надвор’е захаваецца ў нашай краіне і ў выхадныя. У суботу месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы слупкі тэрмометра пакажуць мінус 1–8 градусаў, а ўдзень — мінус 4 — плюс 2 градусы.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі згусціцца туман, утворыцца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра апусціцца да мінус 5 — плюс 2 градусаў, а ўдзень — мінус 2 — плюс 5 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.