Вы тут

Лукашэнка павіншаваў калектыў Прэзідэнцкай бібліятэкі з 90-годдзем установы


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь з 90-годдзем установы. Паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.


«Дзякуючы прафесійнаму вопыту многіх пакаленняў супрацоўнікаў і выкарыстанню сучасных інфармацыйных тэхналогій установа з’яўляецца адным з найбуйнейшых асветніцкіх цэнтраў. Праз папулярызацыю чытання вы садзейнічаеце інтэлектуальнаму развіццю грамадства, фарміруеце аб’ектыўнае ўспрыманне сучасных і даўно мінулых падзей», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння Прэзідэнцкая бібліятэка таксама з поспехам вырашае задачы навукова-метадычнага суправаджэння дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, сістэматызацыі і захавання важных дакументаў.

«Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце плённа і самааддана служыць айчыннай культуры, умацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.