Вы тут

Галоўчанка: Адносіны Беларусі і В’етнама перажываюць істотны ўздым


Адносіны Беларусі і В’етнама перажываюць істотны ўздым. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з генеральным сакратаром Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі В’етнама Нгуен Фу Чонгам, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Раман Галоўчанка шчыра падзякаваў Нгуен Фу Чонгу за магчымасць правесці сённяшнюю сустрэчу. «Падчас сустрэч на ўсіх узроўнях мы бачым цеплыню і зацікаўленасць у развіцці адносін паміж Беларуссю і В’етнамам, — падкрэсліў ён. — Мы вельмі цэнім, што вы таксама знайшлі магчымасць прыняць нашу дэлегацыю. У Беларусі вельмі добра памятаюць вашы візіты і ведаюць, што вы вялікі сябар нашай краіны».

Прэм’ер-міністр таксама адзначыў, што тысячы грамадзян В’етнама навучаліся і працавалі ў Беларусі. Акрамя таго, беларускія афіцэры і спецыялісты дапамагалі сваім в’етнамскім таварышам у барацьбе з замежнымі інтэрвентамі.

«Аналізуючы развіццё нашых адносін на працягу ўжо трох дзесяцігоддзяў у якасці незалежнай Рэспублікі Беларусь, мы бачым, што менавіта пасля вашых візітаў у нашу краіну, пасля сустрэч Прэзідэнта Беларусі з вамі нашы адносіны перажываюць істотны ўздым», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.