Вы тут

Надвор'е: З наступнага тыдня на нас «дыхне» Арктыка


Першыя дні снежня будуць па-сапраўднаму снежнымі, а ўначы яшчэ і ўстойліва халоднымі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


 pixabay.com

А ў пятніцу надвор’е ў краіне будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах краіны пройдзе снег. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўдзень — ад нуля да мінус 6 градусаў. Атмасферны ціск будзе слаба падаць, а днём ён істотна не зменіцца.

У другі дзень каляндарнай зімы снегапады ўжо спыняцца, а таму стане яшчэ халадней. У гэты дзень надвор’е ў асноўным вызначыць вобласць павышанага атмасфернага ціску, у другой палове дня па поўдні краіны адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў, якія ссоўваюцца з боку Украіны. Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па поўначы, а днём па поўдні краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 градусаў да мінус 10, пры праясненнях — да мінус 15. Днём — таксама будзе не казка — ад нуля да 7 марозу.

У нядзелю сіноптыкі папярэджваюць нас складанымі метэаўмовамі. Менавіта 3 снежня надвор’е пагоршыць сістэма атмасферных франтоў ад цыклону, які ссоўваецца з боку Карпат на Бранскую вобласць Расіі. Будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег і слабая завіруха. Месцамі па краіне будзе ісці моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да мінус 10 градусаў, пры праясненнях будзе падаць да мінус 15 градусаў. Днём адносна цяплей — ад нуля да мінус 7 градусаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі айчынных сіноптыкаў, з пачаткам новага працоўнага тыдня зіма некалькі ўзмоцніць націск. У нашу краіну прарвуцца паветраныя масы арктычнага паходжання, тэмпература паветра будзе паніжацца, а атмасферныя франты і няўстойлівыя паветраныя масы працягнуць пастаўляць у краіну новыя порцыі снегу.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 5 да мінус 12 градусаў, а пры праясненнях — да мінус 16 градусаў. Днём слупкі тэрмометра пакажуць мінус 2–9 градусаў.

У аўторак і сераду месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе ў межах ад мінус 5 да мінус 12 градусаў, а пры праясненнях — ад мінус 13 да мінус 17 градусаў. Днём сіноптыкі абяцаюць 2–9 марозу.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.