Вы тут

Галоўчанка: Белкаапсаюзу неабходна выпрацаваць эфектыўную бізнес-мадэль


Белкаапсаюзу неабходна выпрацаваць эфектыўную бізнес-мадэль. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, перадае БелТА.


«Трэць насельніцтва краіны карыстаецца паслугамі Белкаапсаюза, асабліва людзі, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, у невялікіх гарадах і населеных пунктах, дзе часта іншай альтэрнатывы сістэме спажыўкааперацыі проста не існуе. Аднак пытанняў да работы спажыўкааперацыі ёсць нямала, — сказаў Раман Галоўчанка. — Па выніках першага паўгоддзя бягучага года Прэзідэнтам дадзена дастаткова жорсткая ацэнка дзейнасці Белкаапсаюза. Патрабаванне адно — сістэма павінна ў найкарацейшыя тэрміны мабілізавацца і паспяхова завяршыць гэты год».

Аднак, паводле яго слоў, вынікі функцыянавання спажыўкааперацыі за мінулы перыяд пакуль не дазваляюць даць аптымістычную ацэнку. «Шмат абгрунтаваных прэтэнзій у людзей па асартыменце, наяўнасці тавару ў магазінах сістэмы спажыўкааперацыі. Большая частка аб’ектаў здаецца ў арэнду, колькасць адкрытых новых кропак вельмі нязначная. Вынікі праведзеных Камітэтам дзяржкантролю і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю мерапрыемстваў сведчаць аб недастатковасці кантролю з боку кіраўніцтва, а у асобных рэгіёнах і па безгаспадарчасці», — адзначыў прэм’ер-міністр.

«Разам з тым сістэма спажыўкааперацыі ў краіне запатрабавана і кожнае рашэнне па закрыцці, перапрафіляванню аб’екта выклікае адпаведныя эмоцыі з боку людзей, якія прывыклі абслугоўвацца ў гэтых аб’ектах. Бо яны выконваюць не толькі прамую задачу задавальнення спажывецкага попыту. Па сутнасці, у многіх сельскіх населеных пунктах. гэта месца камунікацыі мясцовага насельніцтва.Так склалася.Варта адзначыць, што спажыўкааперацыя імкнецца захаваць свае пазіцыі і арганізаваць працу для дасягнення мэт, якія стаяць перад ёй.Але старанняў недастаткова, неабходна выразная, вывераная сістэма дзеянняў і эканамічная мадэль функцыянавання сістэмы, якая магла б забяспечыць бясстратную работу і пабудову эфектыўнай бізнес-мадэлі ў бягучых умовах», — расказаў кіраўнік урада.

«Кіраваннем таварыства зацверджана праграма развіцця спажыўкааперацыі на 2024-2025 гады. Прапаную ў ходзе абмеркавання сканцэнтравацца на мерах павышэння эфектыўнасці функцыянавання Белкаапсаюза, вырашэнні сістэмных праблем, а таксама дастатковасці мер, якія прадугледжаны зацверджанай праграмай», — канстатаваў Раман Галоўчанка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.