Вы тут

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала другую перамогу ў новым сезоне


Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала другую перамогу на старце новага сезона, паведамляе БелТА.


Сёння на лёдзе сталічнай «Алімпік-Арэны» дружына кіраўніка дзяржавы ў другім туры Рэспубліканскай хакейнай лігі перамагла каманду Мінскай вобласці з лікам 9:4 (1:2, 5:1, 3:1).

Перад сустрэчай двух лепшых каманд мінулага сезона чэмпіён — прэзідэнцкая дружына — перамагла зборную Брэсцкай вобласці (7:2), а ўладальнікі срэбра хакеісты Мінскай вобласці абгулялі сапернікаў з Гродзенскай (8:3) і Віцебскай (13:2) абласцей. Сённяшні паядынак пачаўся даволі нечакана — ужо да 7-й хвіліны стартавага перыяду Кірыл Маркевіч і Іван Усенка двойчы паразілі вароты каманды кіраўніка дзяржавы. Прапусціўшы дзве шайбы, гаспадары актывізаваліся, і неўзабаве іх капітан Алег Антоненка скараціў адставанне да мінімуму. Ён жа на 7-й хвіліне другой дваццаціхвілінкі аднавіў парытэт, а потым Арцём Каркоцкі вывеў наперад прэзідэнцкую каманду. Госці не апусцілі рукі, і Мікіта Драздоў здолеў зраўняць вынік, але адразу пасля гэтага Максім Перфеявец, Андрэй Касціцын і Аляксандр Лукашэнка закінулі тры шайбы запар — 6:3. У заключнай трэці матчу ў складзе пераможцаў вызначыліся Арцём Каркоцкі, Арцём Антоненка і Андрэй Касціцын, а прайграўшыя адказалі дакладным кідком Вячаслава Фадзеева.

Лепшымі гульцамі сённяшняй гульні прызнаныя: у гаспадароў — Алег Антоненка і Канстанцін Дурноў, у гасцей — Вячаслаў Фадзееў і Аляксандр Пацэнкін. Прызы ім уручыў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.

Па традыцыі ў перапынках хакейнага паядынку гледачы ўбачылі яркія выступленні беларускіх эстрадных выканаўцаў. Акрамя таго, самыя актыўныя фанаты прама на лядовай пляцоўцы паўдзельнічалі ў займальных конкурсах, пераможцы якіх сталі ўладальнікамі прызоў ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Не засталіся без падарункаў і іншыя заўзятары: адразу пасля фінальнай сірэны яны атрымалі дзясяткі цацак ад гульцоў каманды Прэзідэнта. Юныя выхаванцы маскоўскага"Дынама", якія выступаюць у міжнародным турніры ў Мінску, уручылі Аляксандру Лукашэнку джэрсі свайго славутага клуба.

Прэзідэнцкая каманда з’яўляецца 14-разовым пераможцам рэспубліканскага аматарскага турніру, па адным тытуле ў хакеістаў Гомельскай і Мінскай абласцей. У фінальнай серыі мінулага сезона лядовая дружына кіраўніка дзяржавы двойчы абгуляла каманду Мінскай вобласці — 6:1 і 6:4. Бронзавыя ўзнагароды заваявалі хакеісты Брэсцкай вобласці, якія перамаглі ў матчы за трэцяе месца зборную Гомельскай вобласці з вынікам 5:3.

Арганізатары хакейнага аматарскага турніру — Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.