Вы тут

Сергеенка сустрэўся з актывам БРСМ


Актуальныя пытанні дзейнасці БРСМ былі разгледжаны 22 лістапада на сустрэчы кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Сергеенкі з актывам гэтага маладзёжнага грамадскага аб’яднання, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Ігар Сергеенка падкрэсліў важнасць абмеркавання бягучых пытанняў дзейнасці вядучай маладзёжнай арганізацыі краіны. «Па сутнасці справы, наша сённяшняя сустрэча з’яўляецца працягам той сустрэчы, якая праходзіла ў Адміністрацыі Прэзідэнта ў жніўні ў больш пашыраным фармаце. Тады мы з вамі закранулі частку пытанняў, была магчымасць выказацца», — сказаў ён.

Ігар Сергеенка звярнуў увагу на важнасць кадравага складу і якасці работы маладзёжнага грамадскага аб’яднання на ўсіх узроўнях, у тым ліку на ўзроўні раённых структур. «Ад таго, хто будзе працаваць у арганізацыі, хто будзе кіраваць на месцах, будзе залежаць і ўзровень працы, узровень прывабнасці БРСМ для моладзі», — перакананы кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён таксама падкрэсліў: «Вамі рэалізуецца шэраг цікавых праектаў, якія неабходна ўдасканальваць. Трэба выкарыстоўваць і новыя формы работы. Я ведаю, што ў вас ёсць канкрэтныя прапановы, вы падтрымліваеце цікавыя кантакты».

Ігар Сергеенка таксама звярнуў увагу, што вельмі важны погляд моладзі на многія актуальныя пытанні развіцця краіны.

У ходзе сустрэчы адбылася грунтоўная і канструктыўная размова па тэмах дзейнасці БРСМ і ў цэлым удзелу маладзёжнага аб’яднання ў актуальных працэсах развіцця дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.