Вы тут

Беларускі электратранспарт можа быць укаранёны ў курортных зонах Краснадарскага краю


Беларусь і Краснадарскі край прапрацоўваюць маштабны праект па ўкараненні экалагічнага транспарту ў курортных зонах. Пра гэта заявіў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас рабочага візіту ў Краснадар, паведамляе БелТА.


 БелТА

«Мы часта сустракаемся з губернатарам Краснадарскага края, таму што вельмі насычаны парадак дня. Кожная сустрэча прыводзіць да канкрэтных вынікаў. Мы ў верасні бачыліся ў Мінску, даручэнні былі дадзены, і ўжо за два месяцы мы маем новыя кантракты. Яшчэ шэраг кантрактаў знаходзіцца на фінальнай стадыі. Хачу падзякаваць губернатару за той імпульс, які ён надае развіццю адносін па ўсіх напрамках. У далейшым нас таксама чакае вялікая напружаная работа», — сказаў Раман Галоўчанка.

У Краснадарскім краі рэалізуецца маштабная праграма абнаўлення транспартнага парку. «Той давер, які быў аказаны беларускім вытворцам, упэўнены, маштабіруецца на ўсе гарады края. Разумеем асаблівую ўвагу, якая надаецца курортнай зоне. Цяпер дамовіліся працаваць над маштабнай праграмай па ўкараненні пераважна электратранспарту ў гэтых рэгіёнах. Калі ўсё задаволіць нашых калег і іх фінансавыя магчымасці супадуць з нашымі тэхнічнымі, думаю, што гэта будзе першы ў Расіі маштабны праект па ўкараненні экалагічнага транспарту ў курортных зонах», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Абмяркоўвалася таксама супрацоўніцтва ў сферы будаўніцтва. «Думаю, у пачатку наступнага года мы выйдзем на канкрэтныя сацыяльныя аб’екты, якія трэба будзе пабудаваць у Краснадары і іншых населеных пунктах Краснадарскага края», — дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і губернатар Краснадарскага края Веніямін Кандрацьеў
У планах таксама павелічэнне паставак беларускіх прадуктаў харчавання не проста ў гандлёвыя сеткі, а для патрэб сектара HoReCa (сегмент гасціннасці, які аб’ядноўвае кафэ, рэстараны, турыстычны і гасцінічны бізнес. — Заўвага БелТА). «Упэўнены, што беларускія вытворцы здольны закрыць патрэбнасць усяго края ў гэтай прадукцыі, не толькі курортнай зоны. Пытанне ў аптымізацыі лагістыкі. Будзем над гэтым актыўна працаваць літаральна з сённяшняга дня», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.