Вы тут

У Кітаі зарэгістравана каля 25 мільёнаў новых гаспадарчых суб’ектаў


Сёлета за тры кварталы ў Кітаі было зарэгістравана 24,81 мільёна новых гаспадарчых суб’ектаў — ростам на 12,7 працэнта ў гадавым вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні па рэгуляванні рынкаў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У прыватнасці, за гэты перыяд колькасць рэгістрацый новых прадпрыемстваў у Кітаі дасягнула 7,52 мільёна, павялічыўшыся на 15,4 працэнта ў гадавым вылічэнні, а колькасць новых індывідуальных прадпрымальнікаў склала 17,2 мільёна, што на 11,7 працэнта перавышае паказчык за аналагічны леташні перыяд. Дзякуючы рэалізацыі мер па ажыўленні ўнутранага попыту, павышэнні ўпэўненасці суб’ектаў рынку і садзейнічанні прыватнага сектара эканомікі ў студзені-верасні, суб’екты гаспадарання і эканоміка прадоўжылі ўмацоўвацца і аднаўляцца.

За першыя тры кварталы гэтага года хуткімі тэмпамі павялічвалася колькасць новых прадпрыемстваў у сферы гасцінічнага бізнэсу і грамадскага харчавання. Колькасць новых прадпрыемстваў у гэтых сектарах вырасла больш як на 40 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Прыватныя і замежныя прадпрыемствы прадэманстравалі добрую дынаміку развіцця. Цягам студзеня-верасня колькасць новых прыватных прадпрыемстваў вырасла на 15,3 працэнта, а колькасць новых прадпрыемстваў з замежным капіталам — на 29,3 працэнта.

Па стане на канец верасня ў Кітаі было зарэгістравана 181 мільён гаспадарчых суб’ектаў, што на 6,7 працэнта больш, чым на канец мінулага года.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.