Вы тут

Галоўчанка аб будаўніцтве гандлёва-сэрвіснага цэнтра беларускай тэхнікі ў Краснадары


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прыняў удзел у цырымоніі закладкі капсулы на месцы будаўніцтва мультыбрэндавага гандлёва-сэрвіснага цэнтра беларускай тэхнікі ў Краснадары, перадае БелТА.


«Гэта знакавае мерапрыемства не толькі для Мінскага трактарнага завода — лідара на постсавецкай прасторы па вытворчасці трактарнай тэхнікі, але і для краснадарцаў. Плануецца, што гэта будзе самы буйны цэнтр, — сказаў Раман Галоўчанка. — Ён будзе аб’ядноўваць у сабе не толькі продаж трактарнай тэхнікі і ўсіх спадарожных агрэгатаў, але і сэрвіс, суправаджэнне, капітальны рамонт, бягучы рамонт і гэтак далей».

Прэм’ер упэўнены, што гэтае месца стане цэнтрам прыцягнення для ўсіх працаўнікоў АПК не толькі Краснадарскага краю, але і ўсіх бліжэйшых рэгіёнаў. «Хачу падзякаваць асабіста губернатару, ураду краю за дапамогу, падтрымку і садзейнічанне ў рэалізацыі гэтага важнага праекта», — падкрэсліў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.