Вы тут

Галоўчанка заявіў аб планах па серыйнай вытворчасці і экспарце новага гранатамётнага комплексу


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў у гутарцы з журналістамі аб планах серыйнай вытворчасці і экспарту новага гранатамётнага комплексу «Сапфір МДУ», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Хачу павіншаваць усіх распрацоўшчыкаў з паспяховым завяршэннем праграмы выпрабаванняў. Цяпер мы пераходзім да выпрабаванняў у войсках. Магчыма, будуць нейкія дапрацоўкі з пункту гледжання эрганомікі, але галоўны шлях пройдзены. І сёння мы ўжо ведаем, дзе і як будзем ажыццяўляць серыйную вытворчасць гэтых вырабаў. У іх вялікую патрэбу маюць нашы ўзброеныя сілы, а таксама ёсць велізарны экспартны патэнцыял. У гэтым мы абсалютна ўпэўненыя, таму што ведаем запыты нашых партнёраў і цікавасць на сусветным рынку да такога тыпу ўзбраенняў», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што ўдалося вырашыць вельмі складаную задачу. «Мы паказвалі ўзор на выставе MILEX, і былі скептыкі, якія думалі, што Беларусі не ўдасца завяршыць гэтую працу. Але сёння мы ўжо можам упэўнена заявіць, што яна завершана паспяхова», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Гэта гранатамётны комплекс новага пакалення з універсальнымі магчымасцямі. «Універсальная граната дазваляе весці працу па ўсіх тыпах мэтаў. Калі раней трэба было зарыентавацца і памяняць, тут адзін боепрыпас забяспечвае паражэнне ўсіх тыпаў мэтаў, што скарачае час, стралок не зблытае нічога. Акрамя таго, забяспечана найвышэйшая дакладнасць дзякуючы выкарыстанню беларускага прыбора кіравання агнём. Гэта была адна з самых складаных частак працы. У выніку мінімізаваныя памылкі стрэлка, яму застаецца толькі навесці прыбор на мэту і націснуць кнопку. І вага меншая дзякуючы прымяненню кампазітных матэрыялаў беларускай вытворчасці, што дазваляе выкарыстоўваць адразу некалькі вырабаў», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Гранатамётны комплекс дазваляе весці агонь як адзінкавым вырабам, так і кластарам да чатырох вырабаў у залежнасці ад фізічных здольнасцяў байца.

Яшчэ адна ўнікальная асаблівасць — магчымая стральба з закрытага памяшкання. «Усе ведаюць, што цяперашнімі гранатамётам немагчыма гэта рабіць, таму што стрэлка ўразіць гукавая хваля і ціск. Тут гэтага не адбудзецца», — звярнуў увагу кіраўнік урада.

Гэта ўласная беларуская распрацоўка ў мэтах выканання даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па імпартазамяшчэнні ў сферы ўзбраення. «Занадта дарагая штука-гэта закупляць. Напружвайце прамысловасць!» — заявіў сёння падчас рабочай паездкі Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.