Вы тут

З якімі пытаннямі прыходзілі грамадзяне на прыём да Кубракова


Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правёў у Івацэвічах асабісты прыём грамадзян. Магчымасцю падзяліцца з кіраўніком сілавога ведамства праблемамі і атрымаць кампетэнтныя адказы скарысталіся 14 чалавек. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


Заяўнікі звярталіся да міністра з просьбамі перагледзець вынікі праверак па шэрагу адміністрацыйных спраў, урэгуляваць канфліктныя сітуацыі з суседзямі, даць дазвол на паўторнае паступленне на службу ў органы ўнутраных спраў.

Нярэдка на асабістыя прыёмы прыязджаюць, каб выказаць падзяку або ўнесці прапановы па ўдасканаленні дзейнасці парадку. Не стаў выключэннем і прыём грамадзян, які прайшоў у Івацэвічах. Дырэктар Целяханскай школы-інтэрната Алена Хоміч выказала Івану Кубракову ўдзячнасць за дапамогу, якая аказваецца міліцыянерамі ўстанове адукацыі.

Некаторыя тэмы, узнятыя на прыёме, не ставіліся да кампетэнцыі органаў унутраных спраў, аднак кіраўнік ведамства паглыбіўся ў сутнасць праблем і кожнаму, хто звярнуўся, даў падрабязныя тлумачэнні. Для прыняцця аб'ектыўных рашэнняў міністр унутраных спраў вывучыў дакументы і вынікі праверак, пасля чаго адзначыў, што ўсе звароты грамадзян будуць дасканала прапрацаваны.

Па асобных зваротах рашэнні былі прынятыя яшчэ падчас прыёму. Так, Іван Кубракоў даў станоўчы адказ на просьбу гамяльчанкі аб вяртанні ў міліцэйскія шэрагі.

Прэв'ю: МУС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.