Вы тут

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Кітаем аб гандлі паслугамі


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 356, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.


Фота: БелТА

Такім чынам замацоўваецца прававая аснова для ўстойлівага і дынамічнага развіцця гандлёвых і інвестыцыйных адносін паміж дзвюма краінамі. Гаворка ідзе аб стварэнні зоны свабоднага гандлюі паміж Беларуссю і КНР, транспарэнтнага, ліберальнага і спрыяльнага інвестыцыйнага рэжыму для прыцягнення інвестыцый.

Пагадненне стварае зачын для развіцця супрацоўніцтва ў новых сферах пры захаванні (абароне) інтарэсаў абодвух бакоў у найбольш адчувальных сегментах эканомік.

На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства эканомікі.

Чакаецца, што ў перспектыве супрацоўніцтва ў рамках пагаднення дазволіць дынамічна нарошчваць экспарт беларускіх паслуг у Кітай і павялічыць інвестыцыйныя патокі з боку Кітая.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.