Вы тут

​«Гонар адчуваеш за нашу краіну»


Палац Незалежнасці ў чарговы раз гасцінна расчыніў свае дзверы для экскурсій. У сераду іх прайшло ажно дзве. У першай палове дня рэзідэнцыю Прэзідэнта наведалі прадстаўнікі фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. А ў другой — работнікі прадпрыемстваў «Малочны свет» і «Малочны гасцінец».


Гасцям выдалася ўнікальная магчымасць убачыць Палац Незалежнасці не толькі звонку, але і знутры, прайсціся па яго залах і даведацца шмат цікавага пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў гэтых сценах.

Гродзенскае прадпрыемства «Малочны свет» у лістападзе гэтага года адзначыла 85-гадовы юбілей. І вось сёлета да круглай даты і да Дня работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці яго работнікі ўпершыню атрымалі запаветнае запрашэнне на экскурсію.

— Чаканні ўжо — «ваў»! — дзяліцца ўражаннямі яшчэ да пачатку экскурсіі намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльна-бытавых пытаннях ААТ «Малочны свет» Ігар Навіцкі. — Уражанні, думаю, будуць яшчэ боль грандыёзнымі, калі пачуем, як Палац будаваўся, паглядзім на залы, у якіх прымаюцца важныя рашэнні, убачым, якія падарункі атрымлівае Прэзідэнт…

Сваімі думкамі таксама падзяліўся і галоўны інжынер прадпрыемства Юрый Шапель

— Мусіць, кожнаму беларусу вельмі цікава пабываць у такім знакавым месцы, дзе адбываюцца гістарычныя падзеі. Мне ў большай ступені цікавы інтэр’ер памяшкання, таму што вельмі шмат можна запазычыць. Ведаю, што тут пры будаўніцтве ў асноўным выкарыстоўваліся беларускія матэрыялы, працавалі менавіта беларускія спецыялісты, таму цікава павучыцца, як жа гэта зроблена і пацвердзіць для сябе, што мы можам рабіць не горш за сусветныя брэнды.

Сапраўды, тое, што Палац Незалежнасці быў пабудаваны беларусамі — гэта не проста факт, гэта адзін з фундаментальных прынцыпаў канцэпцыі збудавання. Для будаўнікоў у той час гэта было сапраўдным выклікам. Бо да гэтага аб’екты такіх маштабаў у краіне не ўзводзіліся.

Так, рашэнне аб будаўніцтве гэтага будынка было прынята ў 2011 годзе і замест запланаваных 58 месяцаў ён быў узведзены ўсяго за 30! Сёлета Палац Незалежнасці адзначае свой 10-гадовы юбілей.

Трохузроўневы будынак у стылі постмадэрнізму, інтэр’еры ў класічным стылі і нязменныя нацыянальныя матывы, якія чырвонай ніткай праходзяць праз усю канцэпцыю Палаца. Гэта не можа пакінуць абыякавым.

— Уразіла ўсё! — расказвае начальнік планавага эканамічнага аддзела ДП «Малочны гасцінец» Кацярына Бабрушка пасля заканчэння экскурсіі, — Кожная зала па-свойму цікавая, грандыёзная. Разумеючы маштабы таго, якія тут праходзяць перагаворы і якія прымаюцца рашэнні, канешне, дух захоплівае. Вельмі ўсё годна. Прама гонар адчуваеш за нашу краіну, за нашых людзей, якія гэта ўсё змаглі пабудаваць.

Гэтым разам Палац на свае вочы ўбачылі на каля двухсот чалавек. На памяць у іх застанецца добры настрой, а яшчэ цэлы багаж новых уражанняў і ведаў.

 

 

Лізавета ГОЛАД, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.