Вы тут

Медыкі і псіхолагі МНС Беларусі дапамогуць беларусам, якіх эвакуіруюць з сектара Газа


Медыкі і псіхолагі МНС Беларусі акажуць дапамогу нашым грамадзянам, якіх эвакуююць з сектара Газа. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.


Па даручэнні кіраўніка дзяржавы і пры цесным узаемадзеянні з КДБ двое медыкаў і двое псіхолагаў з Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС «ЗУБР» накіроўваюцца ў складзе гуманітарнага рэйса ў Егіпет для аказання дапамогі і суправаджэння грамадзян Беларусі, якія эвакуююцца з зоны ваеннага канфлікту.

«З сабой бярэм кладкі для аказання амбулаторнай і неадкладнай дапамогі, а таксама абсталяванне для маніторынгу і дыягностыкі захворванняў, — расказвае галоўны спецыяліст цэнтра медыцынскага прызначэння РАСН «Зубр» Юрый Гелеклідзі. — У падобных місіях удзельнічаем не ўпершыню, таму задачу кіраўніцтва выканаем у поўным аб’ёме.».

Для мінімізацыі магчымых крызісных сітуацый спецыялісты МНС гатовы аказваць экстранную псіхалагічную дапамогу як дарослым, так і дзецям. Гуманітарны рэйс здзяйсняецца авіякампаніяй «Белавія» з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.


Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.