Вы тут

Сярод эвакуіраваных з сектара Газа беларусаў шмат дзяцей


Сярод эвакуіраваных з сектара Газа беларусаў шмат дзяцей. Аб гэтым інфармуе Telegram-канал «Пул Першага».


Рэсурс распаўсюдзіў відэа з першымі кадрамі таго, як эвакуіраваныя патрапілі ў бяспечную зону, і з імі працуюць прадстаўнікі Беларусі. 

На граніцы з сектарам Газа грамадзян Беларусі і членаў іх сем’яў сустрэлі супрацоўнікі КДБ, якія выконвалі даручэнне Прэзідэнта Беларусі па эвакуацыі бежанцаў.

«Як сказаў наш кіраўнік дзяржавы, самае дарагое — гэта хлеб, а самае каштоўнае — гэта людзі», — сказаў эвакуіраваным адзін з супрацоўнікаў.

«Трымайцеся! Гэты кашмар ужо ў мінулым! — такімі словамі падбадзёрвалі беларусаў. — Усе астатнія дробязі — гэта не важна. Усё вырашальна. Усе пытанні будуць вырашацца па меры паступлення».

На відэа бачна, як супрацоўнікі КДБ перадаюць бежанцам прадуктовыя наборы.

Як паведамілі раней у Міністэрстве замежных спраў, беларускім бокам у кантакце з калегамі з Ізраіля і Егіпта, а таксама пры садзейнічанні Расіі і Катара праведзена работа па арганізацыі выхаду беларускіх грамадзян і членаў іх сем’яў з сектара Газа. 43 чалавекі прайшлі праз пагранічны пераход «Рафах» на тэрыторыю Егіпта.

Прэв’ю: “Пул Першага”

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.