Вы тут

На ўсходзе Кітая будзе створаны кластар NEV


Прамысловы кластар галіны аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі (NEV) з’явіцца ў горадзе Хэфэй, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Аньхой на ўсходзе Кітая. Аб гэтым заявілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


 

Мяркуецца, што гадавы даход кластара да 2027 года перавысіць трыльён юаняў (каля 140 мільярдаў долараў). У апошнія гады ў Хэфэі назіралася хуткае развіццё вытворчасці NEV-аўтамабіляў. У горадзе адкрылася каля ста адпаведных прамысловых прадпрыемстваў.

У першай палове гэтага года дабаўленая вартасць у сектары аўтамабілебудавання ў Хэфэі ўзрасла больш чым на 130 працэнтаў у гадавым вылічэнні. Па выніках сямі месяцаў аб’ём вытворчасці NEV дасягнуў 370 тысяч аўтамабіляў, павялічыўшыся амаль на 400 працэнтаў у гадавым вылічэнні.

Для стварэння самай перадавой у краіне экаасяроддзя для выкарыстання інтэлектуальных аўтамабіляў з магчымасцю выхаду ў інтэрнет у Хэфэі паскараюць будаўніцтва інфраструктуры, распрацоўку мер, нарматыўных актаў і сістэм тэхнічных стандартаў. Адначасова гарадскія ўлады актыўна ствараюць сістэму зарадных станцый, якая поўнасцю ахопіць сельскія і гарадскія раёны, а таксама турыстычныя аб’екты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.