Вы тут

Адбудуцца «Атамныя» спаборніцтвы людзей і штучнага інтэлекта


Сёлета міжнародная асветніцкая ініцыятыва Дзяржкарпарцыі «Расатам» — праект Global Atomic Quiz 2023 — адбудзецца ў чацвёрты раз і, як звычайна, пройдзе 10 лістапада ў Сусветны дзень навукі. Гэтым разам паўдзельнічаць у віктарыне можна як анлайн на сайце quiz.atomforyou.com, так і вочна па ўсім свеце ад Беларусі да Бразіліі. Арганізатары таксама зрабілі даступнымі магчымасць адказваць на 13 мовах (летась было 11) — да мінулагодніх рускай, англійскай, турэцкай, іспанскай, партугальскай, венгерскай, бенгальскай, в’етнамскай, узбекскай, казахскай і армянскай моў дадаліся арабская і афрыкаансе. Больш за тое, удзельнікі змогуць не толькі атрымаць новыя веды пра мірны атам і выйграць унікальныя прызы, але і паспаборнічаць са штучным інтэлектам.


Што агульнага паміж чалавечым сэрцам і АЭС? Чым падобныя вогнішча і атамны рэактар? На чым можна дабрацца да Паўночнага полюса? Як саграецца ноччу марсаход? Гэтыя і іншыя пытанні самі па сабе цікавыя, а адказы на іх — і пагатоў, тым больш што некаторыя з іх для віктарыны прыдумала нейрасетка. Так што сёлетніх удзельнікаў чакаюць яшчэ больш захапляльныя і нестандартныя заданні з глыбокім пагружэннем у свет атамнай навукі і тэхналогій.

Для ўдзелу ў міжнароднай ініцыятыве трэба зарэгістравацца на сайце праекта quiz.atomforyou.com і цягам 24 гадзін 10 лістапада адказаць на 20 пытанняў рознай ступені складанасці і тэматыкі. Па колькасці правільных адказаў і хуткасці праходжання віктарыны будзе сфарміраваны рэйтынг 100 найлепшых, якія пакажуць самыя выдатныя вынікі. Пераможцы атрымаюць набор унікальных падарункаў: арыгінальны світшот са зменнымі «атамнымі» сцікерамі і торбу-шопер з «атамным» прынтам. Спіс найлепшых будзе апублікаваны на сайце праекта да 17 лістапада, расказалі ў прэс-службе ўстановы «Русатам — Міжнародная сетка»:

— Global Atomic Quiz — не проста навукова-папулярная віктарына, а сапраўды глабальны асветніцкі праект, які расказвае пра асновы ядзернай фізікі, падкрэслівае важнасць атамных тэхналогій у штодзённым жыцці і ролю атамнай энергіі ў захаванні нашай планеты. З 2020-га праект прыцягнуў да ўдзелу звыш 30 тысяч удзельнікаў з больш як 70 краін.

У 2023-м праект стаў лаўрэатам IX Усерасійскай прэміі «За вернасць навуцы» у намінацыі «Навука — свету».

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.