Вы тут

На палацавай вышыні


Рэстаўрацыйныя работы ў Ружанскім палацы ідуць ужо не адзін год — раскошную рэзідэнцыю Сапегаў адраджаюць літаральна з руін. Цяпер рэстаўратары карпатліва ўзнаўляюць усходні, ці тэатральны, корпус. Калі работы завершацца, там плануюць зрабіць шматфункцыянальны культурны комплекс, невялікі гатэль і кафэ. Людзі працуюць як звонку, так і ўнутры ўсходняга корпуса. «Выконваем складаныя элементы, цягі робім, працуем спецыяльнымі рэстаўрацыйнымі растворамі. Тут вялікі фронт работ. На зіму, напэўна, плануюцца работы з дрэвам, будзем рабіць столі, унутры тынкаваць. Звонку ж будзем працаваць, пакуль дазваляе надвор’е», — растлумачыў тынкоўшчык Раман Барысюк (на фота), які працуе на рэстаўрацыі амаль два гады. Праца гэтая цікавая, хоць і няпростая, гаворыць ён: «Вельмі шмат элементаў. Стараемся зрабіць усё якасна, па тэхналогіях і па сумленні».


Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.