Вы тут

Прайшоў турнір, які аб’яднаў чыноўнікаў і прафесійных спартсменаў


Прэміум-турнір па настольным тэнісе «Чырвоная ракетка» ўпершыню прайшоў 7 лістапада ў Мінску на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе


Спаборніцтва было незвычайнае. Яго асаблівасць ў тым, што яно адбывалася ў парным разрадзе: кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў гулялі поплеч са спартсменамі з нацыянальнай каманды.

Старшыня беларускай федэрацыі настольнага тэніса Аляксей Пракаповіч адзначыў, што жаданне арганізаваць такі турнір у Беларусі ўзнікла пасля таго, як ён паўдзельнічаў у падобным спаборніцтве ў Екацярынбурзе:

— Мне спадабалася гэтая ідэя. Яе падкарэктавалі і вырашылі правесці менавіта ў такім фармаце.

У прэміум-турніры прынялі ўдзел міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, міністр культуры Анатоль Маркевіч, міністр юстыцыі Сяргей Хаменка, генеральны дырэктар «Белдзяржстраха» Сяргей Якубіцкі, Генеральны дырэктар ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс» Дзмітрый Конеўцаў, намеснік Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Антон Краеўскі, першы намеснік старшыні камітэта дзяржаўнага кантролю Дзмітрый Баско, кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Андрэй Паўлючэнка. Напарнікі з нацыянальнай каманды для vip-персон вызначаліся шляхам лёсавання

Напрыклад, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук іграў у пары са спартсменкай Дар’яй Васіленка.

— Калі прафесіянал гуляе з аматарам — гэта нецікава. А вось калі прафесіянал гуляе з аматарам у пары, ім цікава, таму што выраўноўваюцца шанцы і любая каманда можа выйграць. А, улічваючы тое, што, кожны супраць кожнага гуляе па дыяганалі, ёсць шанцы згуляць лепш, — заўважыў ён.

Дарэчы, пара Кавальчук — Васіленка і стала першай пераможцай спаборніцтва. На другім месцы Андрэй Паўлючэнка, які гуляў з Даніілам Віторскім, на трэцім — Дзмітрый Баско ў камандзе з Арсеніем Ражчэнкам.

Было анансавана, што ў наступным годзе такія спаборніцтвы будуць выведзены на новы ўзровень: турнір плануецца правесці сумесна з прадстаўнікамі расійскага ўраду.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.