Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча з 70-гадовым юбілеем, паведамляе БелТА.
«Віншую сувораўцаў усіх пакаленняў, афіцэрска-выкладчыцкі склад і ветэранаў з гэтай знамянальнай падзеяй, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Створанае ў цяжкія пасляваенныя гады вучылішча стала родным домам для дзяцей, чые лёсы апаліла вайна». За сем дзесяцігоддзяў сувораўскае ваеннае вучылішча дало пуцёўку ў жыццё больш як 13 тыс. выпускнікоў, якія атрымалі годную адукацыю і выраслі сапраўднымі патрыётамі, канстатаваў беларускі лідар. Многія дамагліся прафесійных вышынь на дзяржаўнай службе. Большасць стала афіцэрамі, а некаторыя і генераламі, выбраўшы цяжкую, але высакародную сцежку — ваенную службу.
«У цяперашні час вучылішча з’яўляецца адной з лепшых сярэдніх навучальных устаноў у краіне па ўзроўні сярэдняй адукацыі, уносіць значны ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і падрыхтоўку будучых беларускіх афіцэраў, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Перакананы, так будзе і надалей. Сувораўскія традыцыі заўсёды застануцца непахісныя, а братэрства — непарушна».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.