Вы тут

У Гродне адкрылі рух па новай аб’язной дарозе


У Гродне адкрылі рух па новым участку будучага гарадскога кальца ад вуліцы Карскага да Азёрскай шашы, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Адкрыты дастаткова складаны і важны элемент — двухузроўневая транспартная развязка праз рэспубліканскую аўтамабільную дарогу Р145 Гродна — Азёры і чыгунку Гродна — Мінск. Працягласць пабудаванага ўчастка амаль 2 км.

«У нашай краіне ўжо доўгія гады да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрываюцца значныя для кожнага горада аб’екты. Магчыма, не такія маштабныя ў цэлым для краіны, але ў кожнага горада, населенага пункта ёсць свае патрэбы. І мы стараемся менавіта ва ўрачыстай абстаноўцы здаваць да гэтай памятнай даты такія аб’екты», — сказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.

Кіраўнік урада дадаў, што папярэдні ўчастак гэтай трасы адкрыты летась. «Тады ў нас адбылася размова, што трэба злучыць з двух бакоў два хуткарослыя мікрараёны. Гэта абсалютна неабходна, каб горад мог развівацца. Такая праца вядзецца па ўсёй краіне, мы істотна павялічылі фінансаванне на рамонт, рэканструкцыю дарог. Гэтая праца будзе працягнутая. Я ўпэўнены, што жыхары нашай краіны па вартасці ацэняць увагу, якую мы ўдзяляем развіццю інфраструктуры як у рэспубліканскім маштабе, так і ў маштабах кожнага населенага пункта», — адзначыў ён.

Пачатак будаўніцтву вялікай аб’язной дарогі, якая злучае два самых хуткарослых раёна шматпавярховай жылой забудовы Гродна (Альшанку і Грандзічы), а таксама прамысловую зону з асноўнымі дарогамі Мінск — Гродна і выхадам на пагранпераход з Рэспублікай Літва, паклала рэканструкцыя чыгуначнага моста праз раку Нёман у аўтамабільны мост, а таксама рашэнне аб дадатковым фінансаванні далейшага развіцця ўсходняга ўчастка аб’язной дарогі абласнога цэнтра.

«У сувязі з тым, што аб’ект знаходзіцца побач з прамысловым гігантам, прадпрыемствам „Гродна Азот“, каб прыступіць непасрэдна да ўзвядзення земполотна, трэба было перанесці шмат камунікацый. На аб’екце ўладкованыя чатыры спускных збудаванні: два спараных пуцеправода, падземны пешаходны пераход і тунэль. Усе гэтыя канструкцыі планамерна ўзводзіліся. Нарматыўны тэрмін будаўніцтва — 20 месяцаў, мы ж пры актыўным удзеле і дапамозе абласных, гарадскіх уладаў, аператыўнаму вырашэнню пытанняў з боку заказчыка і праекціроўшчыка скарацілі тэрміны практычна ў чатыры разы — справіліся за 5, 5 месяца», — распавёў генеральны дырэктар дарожна-будаўнічага трэста № 6 Вадзім Бондараў. На аб’екце працавалі каля 100 чалавек.

Ужытыя інжынерныя рашэнні дазволяць аб’яднаць усе раней пабудаваныя ўчасткі ў адзіную аб’язную дарогу агульнай працягласцю каля 12 км, злучыць паміж сабой паўднёва-ўсходнія, паўночныя раёны Гродна і найбуйнейшае прадпрыемства «Гродна Азот». Пераразмеркаванне транспартных патокаў створыць умовы для безупыннага руху без заезду на унутрыгарадскую кальцавую магістраль, разгрузіць цэнтральную частку абласнога цэнтра, палепшыць камунікацыю для жыхароў самых буйных жылых мікрараёнаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.