Вы тут

Па факце інцыдэнту ў ААТ «Беларуськалій» распачата крымінальная справа


Па факце інцыдэнту ў ААТ «Беларуськалій» распачатая крымінальная справа.Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.


Фота: СК

«Праца на месцы здарэння працягвалася ўсю ноч. Следчымі з прыцягненнем спецыялістаў УГКСЭ па Мінскай вобласці праведзены агляд, скрупулёзна зафіксавана следавая карціна. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, канфіскаваная і аналізуецца тэхнічная дакументацыя», — распавялі ў СК.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці па гэтым факце ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 2 арт. 306 (парушэнне правілаў аховы працы, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання двум або больш асобам) КК.

Дэталёва высвятляюцца аб’ектыўныя абставіны здарэння. У рамках расследавання крымінальнай справы асаблівая ўвага будзе нададзена высвятленню прычын і ўмоў, якія прывялі да за сабой траўміраванне работнікаў прадпрыемства.

Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках расследавання.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.